Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пер. Зялёны, 3
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Кампетэнцыя, задачы і функцыі

 КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Аб ШЛЮБЕ І СЯМ'І 9 ліпеня 1999 г. № 278-З 
 (Вытрымка) 

Артыкул 198. Кампетэнцыя органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану
 
Аддзелы запісу актаў грамадзянскага стану ажыцяўляюць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, усынаўлення, устанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства, перамену прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку, смерці, скасавання шлюбаў у адпаведнасці з артыкулам 351 дадзенага Кодэкса, па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запісы актаў грамадзянскага стану, анулююць і аднаўляюць запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўваюць запісы актаў грамадзянскага стану. 

Пасялковыя і сельскія выканаўчыя і распарадчыя органы ажыцяўляюць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, устанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькоў пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння, а таксама рэгістрацыю смерці. 

Дамы (Палацы) грамадзянскіх абрадаў гарадскіх выканаўчых камітэтаў ажыцяўляюць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, скасавання шлюбу ў адпаведнасці з артыкулам 351 дадзенага Кодэкса, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запісы актаў аб нараджэнні, аб заключэнні шлюбу, аб скасаванні шлюбу, анулююць і аднаўляюць на падставе рашэння суда запісы актаў аб нараджэнні, аб заключэнні шлюбу, аб скасаванні шлюбу, захоўваюць запісы актаў аб нараджэнні, аб заключэнні шлюбу, аб скасаванні шлюбу.

Консульскія ўстановы, а таксама дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь у выпадку выканання імі консульскіх функцый ажыцяўляюць рэгістрацыю нараджэння, заключэння шлюбу, устанаўлення мацярынства і (або) бацькоўства, перамены прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку, смерці, скасавання шлюбаў у адпаведнасці з артыкулам 351 дадзенага Кодэкса, па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 года, змяняюць, дапаўняюць, выпраўляюць запісы актаў грамадзянскага стану, анулююць і аднаўляюць запісы актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння суда, захоўваюць запісы актаў грамадзянскага стану. 

Органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, выдаюць даведкі, пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану або іншыя дакументы, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану. 

Органы, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, могуць аказваць дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, пералік якіх вызначаецца Урадам Рэспублікі Беларусь. 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
 


Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (далей – аддзел загс) Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам) з'яўляецца структурным падраздзяленнем Бераставіцкага райвыканкама і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 

 Па агульных пытаннях сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца Бераставіцкаму райвыканкаму, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі - Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Прынцыпамі дзейнасці органаў загса з'яўляюцца:
 строгае прытрымліванне законнасці пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

 правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

 У адпаведнасці з Палажэннем аб аддзеле загса, зацверджаным рашэннем Бераставіцкага райвыканкама ад 26 верасня 2014 г.                 № 412 асноўнымі задачамі аддзела загса з'яўляюцца:
 правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў дакладнай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ў мэтах абароны асабістых і маёмасных праў грамадзян;
 
 забеспячэнне рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай сямейнай палітыкі Рэспублікі Беларусь па ўмацаванні духоўных асноў сям'і і павышэнні яе прэстыжу ў грамадстве; 

 прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану. 

Аддзел загс Бераставіцкага  райвыканкама ажыццяўляе наступныя функцыі:
  ажыццяўленне рэгістрацыю нараджэння, смерці, заключэння шлюбу, усынаўлення (удачарэння), устанаўлення бацькоўства (мацярынства), перамены прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку, скасавання шлюбу па рашэннях судоў, якія ўступілі ў законную сілу да 1 верасня 1999 г., скасавання шлюбу  па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці;

 унясенне персанальных даных фізічных асоб пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў рэгістр насельніцтва шляхам узаемадзеяння аўтаматызаванай сістэмы «ЗАГС» з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмай «Рэгістр насельніцтва»;

 забяспечванне па жаданні бацькоў урачыстай рэгістрацыі нараджэння дзіцяці і ўрачыстай рэгістрацыі заключэння шлюбу пры жаданні на гэта асоб, якія ўступаюць у шлюб;

 ажыццяўленне зніжэння шлюбнага ўзросту ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

 ажыццяўленне па жаданні грамадзян юбілейных ўрачыстасцей, звязаных з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану;

 падрыхтоўка матэрыялаў і складнне заключэння аб перамене грамадзянамі Рэспублікі Беларусь прозвішча, уласных імён і імёнаў па бацьку, накіраванне іх у галоўнае ўпраўленне юстыцыі, у кампетэнцыю якога ўваходзіць выдача дазволаў на перамену прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку;

 падрыхтоўка матэрыялаў і складанне заключэння аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

 унясенне змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў ў запісы актаў грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

 аднаўленне і ануляванне запісаў актаў грамадзянскага стану на падставе рашэння судоў;

 у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, выдача паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і даведкак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану;

 у выпадку адсутнасці адпаведнага запісу акта грамадзянскага стану выдача паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану;

 выдача копій запісаў актаў грамадзянскага стану па запытах суда,  пракуратуры, органаў крымінальнага праследавання, натарыусаў у сувязі са знаходжаннем спраў у іх вытворчасці, а таксама загранустаноў, органаў загса, Міністэрства юстыцыі, другіх дзяржаўных органаў (службовых асоб) у выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі;

 прымае ад сельскіх выканаўчых камітэтаў (далей – сельвыканкам) першыя і другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, правярае правільнасць іх афармлення;

 забяспечвае ўлік і захоўванне першых экзэмпляраў кніг рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану  і другой дакументацыі на працягу ўстаноўленых тэрмінаў;

 накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, якія падлягаюць статыстычнай распрацоўцы, у органы дзяржаўнай статыстыкі;

 накіроўвае другія экзэмпляры запісаў актаў грамадзянскага стану, якія не падлягаюць статыстычнай распрацоўцы, у архіў органаў запісу актаў грамадзянскага стану галоўнага упраўлення юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Рэспублікі Беларусь (далей – аблвыканкам);

 накіроўвае копіі запісаў актаў аб смерці і іх электронныя файлы ў Бераставіцкі раённы аддзел Гродзенскага абласнога упраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь;

 прадстаўляе ў галоўнае упраўленне юстыцыі аблвыканкама справаздачы ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

 вывучае і абагульняе практыку прымянення заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, уносіць у галоўнае упраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама прапановы па распаўсюджванні станоўчага вопыту работы аддзела ЗАГС;

 правярае прытрымліванне заканадаўства Рэспублікі Беларусь службовымі асобамі сельвыканкамаў пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

 праводзіць семінары і аказвае метадычную дапамогу службовым асобам сельвыканкамаў, абагульняе і распаўсюджвае станоўчы вопыт іх работы ў граніцах раёна;

 праводзіць лекцыі, бяседы сярод насельніцтва, выступае ў сродках масавай інфармацыі з растлумачэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;

 аказвае насельніцтву дадатковыя платныя паслугі, звязаныя з рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану, у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

 забяспечвае ўлік, захоўванне і расходаванне бланкаў пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, а таксама захоўванне гербавай пячаткі;

 ажыццяўляе прыём грамадзян і разглядае звароты грамадзян у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку   па заяўным прынцыпе «адно акно;

 выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.