Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
12 красавіка 2017

Прадмову да “Кнігі Юдзіф” прачытаюць на розных мовах свету

13 красавіка ў абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага ў Новым замку пройдзе акцыя “Чытаем разам”. Вядомыя гродзенцы, студэнты, вучні і ўсе жадаючыя змогуць дакрануцца да творчай спадчыны Скарыны. 
  
Як паведамілі ў бібліятэцы, сярод цікавых выданняў у іх ёсць кніга, што змяшчае вядомую прадмову да “Кнігі Юдзіф”, перакладзеную на некалькі дзясяткаў моў свету. Студэнты-замежнікі ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі з ініцыятывай прачытаць знакамітыя радкі “Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае…” на замежных мовах. Пачуць слова Скарыны можна будзе на узбекскай, італьянскай, англійскай, французскай, вьетнамскай і іншых мовах. Таксама падчас імпрэзы будуць зачытвацца творы беларускіх аўтараў, прысвечаныя першадрукару. 

Пачатак літаратурнай акцыі ў 14.00. 

Фота з архіву "ГП"