Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Бераставіцкі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: вул. Леніна, 11
г.п. Вялікая Бераставіца, 231778 
Гродзенская вобласць 
berestsel@mail.grodno.by 
тэлефон «гарачай лініі»: (015-11) 2-14-45
 

РЭЖЫМ РАБОТЫ:

панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля


 

Старшыня 
КАРПУЦЬ Марына Эдуардаўна

 Кантактны тэлефон: (01511) 2-11-45
 Прыёмныя дні: кожная серада з 8-00 да 13-00 гадзін.



Кіраўнік спраў
Суродзіна Іна Аляксандраўна
тэл./факс: (01511) 2-14-45

Старшы інспектар
Кладкевіч Любоў Канстанцінаўна
тэл.: (01511) 2-10-45


АДЗІНЫ ПЕРАЛІК адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Берестовицким сельскім выканаўчым камітэтам у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў


Штотыднёва (па суботах) з 9.00 да 12.00 гадзін у Бераставіцкім сельскім выканаўчым камітэце працуе "прамая тэлефонная лінія". Званкі прымаюцца па тэлефонах (8029) 8884626, 8(029) 8392900.

Дзейнасць мясцоваго кіравання i самакіравання арганізуецца i ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.

Парадак разгляду зваротаў

Рэквізіты банкаўскага рахунка для ўнясення платы, якая збіраецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Бераставіцкі сельскі Савет Бераставіцкага раёна быў утвораны 19 студзеня 1996 года. На падставе рашэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 18  кастрычніка 2013 г. № 264 «Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці». 16 студзеня 2014 г. адбылося змяненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Бераставіцкага сельсавета. 

Са складу Бераставіцкага сельсавета выключана частка тэрыторыі агульнай плошчай 3606 гектараў з населенымі пунктамі: вёскі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы і ўключана тэрыторыя Пархімаўскага сельсавета агульнай плошчай 10408 гектараў з населенымі пунктамі: аграгарадкі Пархімаўцы, Стары Дворац, вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Кавалікі, Канчаны, Лявонавічы, Ліснявічы, Людзвінова, Пятроўцы, Сінькі, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно.

На 1 студзеня 2019 г. на тэрыторыі сельсавета размеўана 28 населеных пунктаў: Белы Дворак, Берастовічаны, Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Івашкаўцы, Каленікі, Карпаўцы, Кашанцы, Кавалікі, Канчаны, Лявонавічы, Ліснявічы, Людзвінова, Пархімаўцы, Пятроўцы, Плюскалаўцы, Сінькі, Старынцы, Стары Дворац, Хмеліска, Шаляпкі, Эймінаўцы і хутар Палежыно. У іх пражывае 1645 людзей, з іх працаздольных – 915 чалавек, старэйшага працаздольнага ўзросту – 500 чалавек, дзяцей – 230, колькасць гаспадарак – 755. Вялікая частка насельніцтва праваслаўнай веры.

Плошча зямель Бераставіцкага сельсавета ў цяперашні час складае 15502,3 гектара.

На тэрыторыі сельсавета маюцца тры сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Камунальнае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства і філіял Гродзенскага рыспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга» - аграфірма «Стары Дворац» спецыялізіруюцца на вырошчванні зерня, цукровага бурака, бульбы, займаюцца вытворчасцю малака, мяса. Філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Малочны Мір» займаюцца вытворчасцю малака, мяса і вырошчваннем зерневых культур. Маюцца пяць фермерскіх гаспадаркі: «Зайкаўшчына» - 26,5405 га, «Дуніча У.У.» – 13,6829 га, Глякоўскага В.Р. – 238,7922 га, «Папін сад» – 3,0 га, «Томакс-Агра» – 49,59 га, адно ўнітарнае прыватнае прадпрыемства фермерскае хазяйства «ВіДіПол» - 2,7477 га и адно сялянска-фермерскае «Прыазернае» - 97,7957 га.

Паслугі паштовай сувязі аказваюцца насельніцтву двума аддзяленнямі ў аграгарадках Пархімаўцы і Стары Дворац. Маюцца дзве АТС, якія размешчаны ў аграгарадках Пархімаўцы і Стары Дворац. Сфера быту тэрыторыі сельсавета прадстаўлена мабільнай перасоўнай службай быту.

Гандлевая сетка прадстаўлена 5 магазінамі, з іх 2 належаць Бераставіцкаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, 1 – КСУП «Пархімаўцы» і 2 – індывідуальным прадпрымальнікам. Вескі, якія не маюць магазіна, абслугоўваюцца аўтакрамамі, якія два разы ў тыдзень ажыццяўляюць выязны гандаль.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць два фельчарска-акушэрскіх пункта ў аграгарадках Пархімаўцы і Стары Дворац.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя дзяржаўныя ўстановы адукацыі: «Пархімаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад –базавая школа» на 192 месцы і «Старадварэцкі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад –базавая школа» на 108 месцаў.

Культурны вольны час насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі сельсавета, забяспечваюць: 

  • філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  • філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пархімаўцы дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  • філіял «Старадварэцкая сельская бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкая раённая бібліятэка імені О.М.Кавалеўскага»;
  • філіял «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкая раённая бібліятэка імен О.М.Кавалеўскага».

На тэрыторыі сельсавета ў аграгарадку Стары Дворац маецца старадаўні парк – культурна-гістарычная спадчына Беларусі.

На тэрыторыі Бераставіцкага сельсавета маецца адно воінскае пахаванне, шэсць помнікаў землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік , устаноўлены на месцы воінскага пахавання ў вёсцы Кашанцы, узведзены ў гонар гераічнага подзвігу групы воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў няроўным баі з фашысцкімі захопнікамі 29 чэрвеня 1941 года і ў  памяць землякоў, жыхароў вёсак Кашанцы і Лепесы, якія невярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны  ў 1941-1945 гады. Помнік у вёсцы Береставічаны ўзведзены ў гонар 26 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады. Помнік землякам у аграгарадках Пархімаўцы, Стары Дворац, вёска х Карпаўцы і Эймінаўцы ўзведзены ў гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады. Помнік землякам у вёсцы Шаляпк іўзведзены ў гонар 14 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады.