Галоўная / Навiны / Навiны раёна

Навiны раёна

17.07.2022
16 ліпеня – асаблівая дата ў гісторыі Бераставіччыны. У гэты дзень у 1944 годзе пасля трох гадоў фашысцкай акупацыі на бераставіцкую зямлю прыйшла доўгачаканая свабода. І хоць падзеі Вялікай Айчыннай вайны з кожным годам усё далей ад нас, але памяць аб мужнасці і гераізме воінаў-вызваліцеляў назаўсёды застанецца ў сэрцах удзячных нашчадкаў. І праз 78 гадоў ад гэтай памятнай падзеі бераставічане па-ранейшаму аддаюць даніну павагі тым, хто змагаўся і аддаў сваё жыццё за нашу незалежнасць і мірнае жыццё. Вось і напярэдадні дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадстаўнікі працоўных калектываў раённага цэнтра ўсклалі жывыя кветкі да помнікаў Воіну-вызваліцелю ў цэнтры гарадскога пасёлка, Смуткуючай маці па вуліцы Леніна і да брацкай магілы на вуліцы Чкалава.