Галоўная / Навiны / Навiны раёна
10.06.2020

“Бывай, школа!” Больш за 70 выпускнікоў Бераставіцкага раёна атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі

Сёння, 10 чэрвеня, ва ўстановах адукацыі Бераставіцкага раёна прайшлі ўрачыстыя выпускныя  лінейкі, на якіх  вучні адзінаццатых класаў атрымалі атэстаты аб сярэдняй адукацыі.

Канюхоўскі яслі-сад-сярэдняя школа
Вялікаэйсмантаўская сярэдняя школа
Сярэдняя школа аг. Пагранічны

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй мерапрыемствы ў школах праходзілі   на свежым паветры, з захаваннем ўсіх санітарных патрабаванняў, не былі масавымі, але, тым не менш, цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў для выпускнікоў гучалі з вуснаў адміністрацыі школы, класных кіраўнікоў, першых настаўнікаў.

У гэтым годзе сцены ўстаноў адукацыі раёна пакінуў 71 выпускнік, трое з іх закончылі сярэднюю школу з залатым медалём, паспяхова пацвердзіўшы свае веды на выпускных экзаменах. Гэта Уладзіслаў Капіца з Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы, Караліна Анджэеўская з Вялікаэйсмантаўскай сярэдняй школы і Анастасія Ярмолік з сярэдняй школы аграгарадка Пагранічны.

Уладзіслаў Капіца
Караліна Анджэеўская
Анастасія Ярмолік

 

 

Наперадзе выпускнікоў чакае здача цэнтралізаванага тэсціравання, паступленне ў вузы, самастойнае дарослае жыццё. Няхай усё задуманае ў іх збудзецца! У добры шлях, дарагія выпускнікі!

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара