Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
27 сакавіка 2019

Мастацтва, якога прагне душа. 27 сакавіка – Міжнародны дзень тэатра

Міжнародны дзень тэатра – гэта не толькі прафесійнае свята майстроў сцэны і ўсіх работнікаў тэатра, але мільёнаў неабыякавых гледачоў.

У Бераставіцкім раёне тэатральны жанр прадстаўляюць народны тэатр “Магія ігры” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, народны драматычны калектыў “Вяскоўцы” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы і ўзорны маладзёжны тэатральны калектыў “Сонейка” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. М. Бераставіца. Працуюць тэатральныя гурткі, напрыклад, дзіцячы тэатральна-драматычны гурток «Пятрушка» сектара па кінавідэаабслугоўванню насельніцтва. Пастаноўкі акцёраў-аматараў магчыма і не вызначаюцца высокім узроўнем сцэнічнага майстэрства, але ігра іх шчырая, сапраўдная, жывая. Любоў да тэатральнага мастацтва зараджаецца з дзяцінства, менавіта на такіх вось невялічкіх пляцоўках і сцэнах, а потым перарастае для кагосьці ў прафесію, а для кагосьці – у захапленне, якога прагне душа.

Нягледзячы на развіццё лічбавых тэхналогій, даступнасць інтэрнэту, распаўсюджанасць тэлебачання і кіно, людзі любяць хадзіць у тэатр. Ім цікавая дынаміка дзеяння, запал і таленавітая ігра акцёраў, жывыя эмоцыі і непаўторная тэатральная атмасфера. Актуальнасць гэтага мастацтва наўрад калі адыдзе ў нябыт.

Святлана Ганчарова