Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.01.2020

Прадстаўнікі аб’яднання ветэранаў у Бераставіцы далучыліся да акцыі «Нашы дзеці»

Да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” далучыліся і прадстаўнікі Бераставіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

9 студзеня старшыня раённага савета ветэранаў Алена Сілкова і адказны сакратар Раіса Канецкая наведалі Цэнтр карэкцыйна-развічаючага навучання і рэабілітацыі г.п. Вялікая Бераставіца, каб уручыць прыгатаваныя канцтавары, якія абавязкова спатрэбяцца дзецям для заняткаў.

Паколькі выхаванцы Цэнтра знаходзяцца пакуль што на зімовых канікулах,  падарункі ветэраны перадалі намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці  Надзеі Ткачовай.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара