Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
22 сакавіка 2019

У Бераставіцкім раённым выканаўчым камітэце

21 сакавіка 2019 года адбылася нарада ў старшыні райвыканкама, на якую былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі арганізацый Бераставіцкага раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама.

Аб прыняцці мер па падрыхтоўцы да пажаранебяспечнага перыяду даклаў начальнік Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Шляхотка Аляксандр Сяргеевіч.

Аб рабоце Бераставіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» за 2017-2018 гады расказаў старшыня Гурын Уладзімір Мікалаевіч.

Заслуханы справаздачы адказных асоб аб выкананні даручэнняў старшыні райвыканкама, дадзеных раней, разгледжаны іншыя пытанні.

Па выніках абмеркавання дадзены адпаведныя даручэнні.