Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
1 кастрычніка 2019

У Бераставіцкім раённым выканаўчым камітэце

1  кастрычніка 2019 года адбылася нарада ў старшыні райвыканкама, на якую былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі арганізацый Бераставіцкага раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама.

Аб ходзе выканання рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 24 жніўня 2018 г. № 338 "Аб арганізацыі работы добраахвотных дружын, зарэгістраваных на тэрыторыі Бераставіцкага раёна» прадставілі інфармацыю начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Букас Сяргей Уладзіміравіч і выконваючы абавязкі начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ляховіч Віталь Іванавіч.

Аб арганізацыйных пытаннях перапісу насельніцтва і выбарчай кампаніі расказала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Семянюк Зоя Мікалаеўна.

Таксама разгледжаны іншыя пытанні.

Па выніках абмеркавання дадзены адпаведныя даручэнні.