Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
23 кастрычніка 2019

У Бераставіцкім раённым выканаўчым камітэце

22 кастрычніка 2019 года адбылася нарада ў старшыні райвыканкама, на якую былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі арганізацый Бераставіцкага раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама.

Аб рэалізацыі плана асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл Бераставіцкага раённага звяна Гродзенскай абласной падсістэмы ДСНС і ГА на 2019 г. даклаў начальнік Бераставіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Шляхотка Аляксандр Сяргеевіч.

Аб арганізацыйных пытаннях перапісу насельніцтва і выбарчай кампаніі расказала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Семянюк Зоя Мікалаеўна.

Таксама разгледжаны іншыя пытанні.

Па выніках абмеркавання дадзены адпаведныя даручэнні.