Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
23 жніўня 2019

У раённым выканаўчым камітэце

23 жніўня 2019 года адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта.

У пасяджэнні прымалі ўдзел Дыско Генадзь Іосіфавіч – намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь,Корзун Віктар Канстанцінавіч – пракурор Гродзенскай вобласці, Радзіонаў Андрэй Іванавіч – намеснік начальніка Гродзенскай памежнай групы па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, Чэргейка Максім Віктаравіч – начальнік Свіслачскага міжраённага аддзела ўпраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый Бераставіцкага раёна.

На пасяджэнні было разгледжана пытанне «Аб стане работы па прафілактыцы рэцыдыўнай злачыннасці і барацьбе з п’янствам і алкагалізмам на тэрыторыі Бераставіцкага раёна». З інфармацыяй па гэтым пытанні выступіў начальнік аддзела ўнутраных спраў Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта Маркевіч Аляксандр Васільевіч.

Па дадзеным пытанні прынята адпаведнае рашэнне.