Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.05.2020

“Жыровіцкая цудатворная святыня”. Кніжна-ілюстрацыйная выстава дзейнічае ў Бераставіцкай райбібліятэцы

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Жыровіцкая цудатворная святыня” дзейнічае ў абанементнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага. Прымеркавана экспазіцыя да 500-годдзя з часу заснавання Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра і 550-годдзя здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Выстава знаёміць з энцыклапедычнай і даведачнай літаратурай,  у якой узгадваецца гісторыя манастыра і з’яўленне жыровіцкай святыні – цудатворнай іконы Божай Маці. Прадстаўлены часопісы, архіўныя здымкі храма і нават дакументальны фільм, запісаны на відэакасеце, які, пры жаданні, можна паглядзець у бібліятэцы.

Адкрываючы кніжную выставу, бібліятэкар абанементнай залы Ірына Ражко зрабіла бібліяграфічны агляд рэлігійнай праваслаўнай літаратуры, распавяла пра аграгарадок Жыровічы, пра сучаснае становішча Свята-Успенскага манастыра, які вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка па-за яе межамі.

Для тых жа, хто сочыць за бібліятэчнымі навінамі праз інтэрнэт, на сайце райбібліятэкі прапануецца онлайн-прэзентацыя пад назвай “Жыровіцкая цудатворная святыня”. Глядзіце па спасылцы https://drive.google.com/file/d/1MG7ZI4NhiecwkZWaQRGwzBwNzU0Y3lVQ/view

Бібліятэкар філіяла «Масалянская сельская бібліятэка» Ірына Канеўская таксама падрыхтавала для онлайн-карастання  інфармацыйны матэрыял, прысвечаны 550-годдзю здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці. Глядзіце па спасылцы https://drive.google.com/file/d/1Pe84AIav9k0BVafzlG9go4mR3a-fIbPL/view

Святлана Ганчарова, фота аўтара і з архіву райбібліятэкі