Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Дзяржаўная ўстанова культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя А.М.Кавалеўскага"


вул. Чырвонаармейская ,4
231778, г.п. В.Бераставіца
Гродзенская вобласць
berest-lib@tut.by

Дырэктар 
МАРЦІШЭВІЧ
Таццяна Дзмітрыеўна

тел. 8 (01511) 2-16-60

Прыём па асабістым пытанням
панядзелак  з 8.00 да 13.00

Намеснік дырэктара Станкевіч Святлана Віктараўна

Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва ў Бераставіцкім раёне ажыццяўляе 12 публічных бібліятэк, з іх: Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага, філіял "Дзіцячая бібліятэка", 10 філіялаў сельскіх бібліятэк.

Жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак абслугоўвае перасоўная бібліятэка (бібліобус) аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. Бібліобус працуе па 15 маршрутах, абслугоўвае больш за 70 вёсак і 1400 чытачоў.

Статус філіялаў інтэграваных сельскіх бібліятэк маюць пяць бібліятэк: Канюхоўская, Кватарская, Пархімаўская, Массолянская, Малабераставіцкая.

На 01.01.2018 года адзіны фонд бібліятэк раёна - склаў 169000 дакументаў, колькасць чытачоў - 10433 чалавек, колькасць наведванняў - 92159, колькасць кнігавыдач - 185000.

Галоўным звяном дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" з'яўляецца Бераставіцкая раённая бібліятэка імя. В.М. Кавалеўскага. Яна кіруе і каардынуе дзейнасць усіх філіялаў і структурных падраздзяленняў. Інфармацыйны патэнцыял Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалевскага налічвае 42000 дакументаў.

У структуру Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага ўваходзяць:

 

  • Аддзел абслугоўвання і інфармацыі (абанемент, чытальная зала, перасоўная бібліятэка (бібліобус))
  • Аддзел бібліятэчнага маркетынгу і работы з фондам

Асноўная задача аддзела інфармацыі і абслугоўвання - вывучэнне запытаў чытачоў і якаснае, поўнае задавальненне запытаў у самы кароткі тэрмін, папулярызацыя твораў класічнай літаратуры і сучасных пісьменнікаў. Работа аддзела накіравана на фарміраванне і распаўсюджванне мясцовай і агульнаадукацыйнай інфармацыі, прадастаўленне бібліятэчных паслуг у розных формах і відах.

Бібліятэчны фонд фарміруецца шляхам аналізу чытацкага попыту і аналізу адмоў чытачам.

Абслугоўванне чытачоў ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме з дапамогай бібліятэчнай праграмы "Alis. WEB".

У бібліятэцы дзейнічае экспазіцыя "Фотаімгненні для нашчадкаў". Тэматычная экспазіцыя ўключае больш за 40 фотаздымкаў пра гісторыю Бераставіччыны ХХ стагоддзя. Знойдзена шмат новых фатаграфій, маюцца рэдкія здымкі звязаныя з гісторыяй Вялікай Бераставіцы. Размяшчаецца экспазіцыя на другім паверсе раённай бібліятэкі.










Супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць цэлы цыкл экскурсійных сустрэч па тэмах "Знакаміты зямляк Бераставіцкага краю В.М. Кавалеўскі", "Мінулае Бераставіцкага краю у партрэтах і фотаздымках", "Страчаная спадчына Бераставіччыны", "Сакральная архітэктура Бераставіцкага краю", "Уладальнікі Вялікай Бераставіцы", "З гісторыі вуліц пасёлка Вялікая Бераставіца".











У бібліятэцы аформлена тэматычная экспазіцыя "З Бераставіцы да Манголіі праз Вільню і Казань». Наведвальнікі бібліятэкі могуць убачыць карціны Мікалая Жлабовіча «Сустрэча сяброў», дзе адлюстравана сустрэча Восіпа Кавалеўскага з вядомым польскім паэтам і сябрам Адамам Міцкевічам.

Працуе два аматарскіх аб'яднання: «Вясёлка дабра» для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і «Пакліч сяброў» для людзей сталага ўзросту.

Для паслуг карыстальнікаў у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ёсць электронны каталог, сістэматычны каталог, алфавітны каталог, краязнаўчая картатэка, сістэматычная картатэка артыкулаў, фактаграфічная картатэка, картатэка сцэнарных матэрыялаў, электронны каталог які налічвае 80000 запісаў.

У бібліятэках раёна створана пяць публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПІ). Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага і ў бібліятэках аграгарадкоў: Пагранічны, Вялікія Эйсманты, Стары Дворац, Макараўцы. Бясплатны доступ да прававой інфармацыі ажыццяўляецца з дапамогай поўнатэкставага банка дадзеных «Эталон», які ўключае: заканадаўства Рэспублікі Беларусь, міжнародныя дагаворы, рашэнні органаў мясцовага кіравання. Банк даных абнаўляецца штодня. Для стварэння шматаспектнай базы прававой інфармацыі бібліятэка збірае і захоўвае нарматыўна-рэгламентуючыя дакументы мясцовых органаў улады (рашэнні раённага выканаўчага камітэта, прэзідыума і сесій раённага Савета дэпутатаў).

З больш падрабязнай інфармацыяй аб рабоце бібліятэк дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага" можна пазнаёміцца на сайце бібліятэкі.