Бераставіцкая дзіцячая музычная школа з сямігадовым тэрмінам навучання была адкрыта 01 верасня 1967 года.
З 01.08.2007 года Бераставіцкая дзіцячая музычная школа рэарганізавана ў Бераставіцкі дзіцячую школу мастацтваў з адкрыццём мастацкага аддзялення (рашэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 19.07.2007 года №310).
З 01.01.2012 года на базе Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў створана Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў» з філіяламі на базе Эйсмантаўскай дзіцячай школы мастацтваў і Пагранічнай дзіцячай школы мастацтваў (рашэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 25.11.2011 г. №578).
Дзейнасць дзяржаўнай установы адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў» накіравана на развіццё дзяцей і падлеткаў, фарміраванне і развіццё іх творчых здольнасцей, задавальненне індывідуальных патрэбаў у інтэлектуальным, маральным удасканаленні, арганізацыю вольнага часу і прафесійную арыентацыю падрастаючага пакалення.
Арганізацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе ажыццяўляецца на аснове тыпавых вучэбных планаў, вучэбных праграм, зацверджаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў» праца вядзецца на музычным, мастацкім і харэаграфічным аддзяленнях. На музычным аддзяленні дзеці могуць навучацца на фартэпіяна, скрыпцы, баяне, акардэоне, домры, гітары, балалайцы, цымбалах і духавых інструментах, а таксама навучацца акадэмічным (у харавым класе) і эстрадным спевам.
Кантынгент навучэнцаў на 01.09.2018 года складае 310 навучэнцаў. У Бераставіцкай школе мастацтваў дзейнічае падрыхтоўчая група на аснове самаакупнасці. Кантынгент групы на 2018/2019 навучальны год складае каля 50 чалавек. Навучэнцы падрыхтоўчай групы, якія заканчваюць навучанне, праходзяць выпрабаванне і паступаюць на навучанне ў дзіцячую школу мастацтваў.
Калектыў настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” складаецца з 38 кваліфікаваных спецыялістаў. Музычнай і мастацкай адукацыяй ахоплены не толькі навучэнцы г.п.В.Бераставіца, але і аграгарадкі Пагранічны, Эйсманты, Малая Бераставіца, Стары Дворац, Макараўцы, Алекшыцы.
На базе школы працуюць ўзорныя харавыя калектывы «Кампанэллі» (кір. Кулік Т.А.) і «Манжэрок» (кір. І.А.Серабракова), узорны эстрадна-інструментальны ансамбль «Tutti» (кір. В.Б.Антоненка), народны жаночы вакальны ансамбль настаўнікаў «Канцона», узорны інструментальны ансамбль «Вереск» настаўнікаў Пагранічнага філіяла ДУА «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў» (кір. Баран С.А.).
Настаўнікі і вучні школы актыўна удзельнічаюць у розных конкурсах и мерапрыемствах.