Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
20 чэрвеня 2018

Аб немэтазгоднасці выкарыстання маршруту аг. Ст. Дворац – г. п. В.Бераставіца.

Гродзенскім абласным камунальным транспартным унітарным прадпрыемствам «Аператар пасажырскіх перавозак» быў знойдзены перавозчык, распрацавана, узгоднена і зацверджана расклад пробнага маршруту аг. Ст.Дворац – г. п. В.Бераставіца. Старшынёй Бераставіцкага сельскага выканаўчага камітэта інфармацыя аб дадзеным маршруце даведзена да ведама зацікаўленых жыхароў населеных пунктаў. Пробны маршрут праводзіўся з 1 па 15 чэрвеня бягучага года філіялам «Аўтамабільны парк № 18 г. п. В.Бераставіца» адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднааблаўтатранс». За названы перыяд перавезена 52 пасажыры. Прададзена білетаў на суму 29 (дваццаць дзевяць) рублёў 91 капейка. Выдаткі вышэйназванага аўтамабільнага парку – 577 (пяцьсот семдзесят сем) рублёў 80 капеек. Акупнасць маршруту – 5,13%.