Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
10 лістапада 2018

Аб закрыцці аднаго з будынкаў цэнтра банкаўскіх паслуг № 401 ААТ "АСБ Беларусбанка", размешчанага па адрасе: г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Леніна, 35/1.

На падставе інфармацыі ЦБП № 401 г. п. Вялікая Бераставіца філіяла № 400 ГОУ ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляем, што вызваленне аперацыйных памяшканняў адбываецца ў сувязі з аптымізацыяй працэсаў прадастаўлення банкаўскіх паслуг.
ААТ «ААБ Беларусбанк» без наведвання банка прапануе кліентам скарыстацца магчымасцю ажыццяўлення шырокага спектру плацяжоў (аплата камунальных паслуг і паслуг мабільнай сувязі, крэдытаў банка, ажыццяўленне пераводаў сродкаў і т. д.) у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (сістэма Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг), у інфакіёску банка, размешчаным па адрасе: г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Леніна 10, у будынку ўстановы аховы здароўя «Цэнтральная раённая бальніца».
Дадаткова паведамляем, што кіраўніцтвам Цэнтра банкаўскіх паслуг № 401 ААТ «АСБ Беларусбанка» вырашаецца пытанне аб захаванні банкамата па ранейшым адрасе: г.п. Вялікая Бераставіца, вул.Леніна, 35/1.