Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пер. Зялёны, 3
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Геральдыка

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года №455 «Аб зацвярджэнні афіцыйных геральдычных знакаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Гродзенскай вобласці» заснаваны геральдычныя сімвалы гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна. 


АПІСАННЕ СЦЯГА ГАРАДСКОГА ПАСЁЛКА ВЯЛІКАЯ БЕРАСТАВІЦА І БЕРАСТАВІЦКАГА РАЁНА 

Сцяг гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у ніжняй частцы якога на адным баку размешчана гарызантальная паласа зялёнага колеру, якая складае 1/5 яго шырыні.

У цэнтры на паласе выява вавёркі чырвонага колеру, над якой - дваранская карона залатога колеру.



АПІСАННЕ ГЕРБА ГАРАДСКОГА ПАСЁЛКА ВЯЛІКАЯ БЕРАСТАВІЦА І БЕРАСТАВІЦКАГА РАЁНА

Герб гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна ўяўляе сабой барочны шчыт, у сярэбраным полі якога на зялёным ускрайку выява вавёркі чырвонага колеру, над якой - залатая дваранская карона.