2 верасня 2019 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, на якім выбраны: старшыня – Дабрыян Святлана Вячаславаўна, намеснік старшыні – Забельскі Станіслаў Станіслававіч, сакратар – Грынцэвіч Аксана Аляксееўна; зацверджаны план і графік работы акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53.
Для прыёму выбаршчыкаў у акруговай выбарчай камісіі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 арганізуецца дзяжурства членаў камісіі з 2 верасня 2019 года:
у буднія дні з 10.00 да 19.00 гадзін (перапынак - з 14.00 да 15.00 гадзін);
у суботу з 10.00 да 14.00 гадзін.
Месца знаходжання акруговай камісіі - горад Гродна, вуліца Горкага, дом 51, каб.110 (1 паверх), тэлефон 770918, 741504.
На пасяджэнні камісіі разгледжана пытанне аб ўстанаўленні адзінай нумерацыі ўчасткаў для галасавання на тэрыторыі Гродзенскай сельскай выбарчай акругі №53 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Да ведама выбаршчыкаў!
2 верасня 2019 года адбылося першае арганізацыйнае пасяджэнне Гродзенскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. На пасяджэнні абраны старшыня, намеснік старшыні, сакратар камісіі, разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні.