Галоўная / Паведамленні

Паведамленні

ДА ВЕДАМА ВЫБАРШЧЫКАЎ!

9 жніўня 2020 года, адразу пасля прыёму і апрацоўкі пратаколаў ад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у будынку Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе: г. п. В. Бераставіца, пл. Ратушная, 1, каб. 14 адбудзецца пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытанні ўстанаўлення вынікаў галасавання па Бераставіцкім раёне ((інфармацыя аб часе правядзення пасяджэння раённай камісіі будзе размешчана дадаткова).

У адпаведнасці з артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання з 4 па 8 жніўня 2020 г. уключна.

Датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін.

Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.

Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках для галасавання, якія ўтвораны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. 

У дзень выбараў 9 жніўня 2020 г. участковыя камісіі працуюць-з 8.00 да 20.00 гадзін. 

З мэтай прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVID-19, пры наведванні ўчастка для галасавання РЭКАМЕНДУЕМ: 

- знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі); 

- выконваць сацыяльную дыстанцыю (не менш 1-1, 5 м); 

- прад’яўляць дакумент, які пацвярджае асобу, у разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі;

 - выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі для пастаноўкі подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.

З 24 ліпеня 2020 г. ва ўчастковых камісіях арганізавана дзяжурства. 

Ва ўчастковых камісіях, якія размешчаны ў г. п. Вялікая Бераставіца, з панядзелка па пятніцу - з 17 да 19 гадзін, у суботу-з 12 да 14 гадзін. 

Ва ўчастковых камісіях, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, з панядзелка па пятніцу - з 16 да 18 гадзін, у суботу - з 11 да 13 гадзін. 

Кожнаму выбаршчыку ў памяшканні ўчастковай камісіі забяспечваецца магчымасць праверыць, ці ўключаны ён у спіс і ці правільна ў спісе пазначаны звесткі пра яго. 

У адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь у спіс грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, уключаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць выбарчым правам і якія дасягнулі да дня ці ў дзень выбараў 18 гадоў, зарэгістраваныя на момант складання спіса па месцы жыхарства або па месцы знаходжання на тэрыторыі гэтага ўчастка для галасавання.

16 ліпеня 2020 года ў 13.00 гадзін
у будынку Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе:  г.п. В.Бераставіца, пл. Ратушная, 1, каб. 14 адбылося  пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на якім разгледжаны  пытанні: 

1.  «Аб узгадненні праекта рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта «Аб змяненні рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 30 чэрвеня 2020 г. № 316 «Аб  некаторых пытаннях інфармавання выбаршчыкаў і перадвыбарнай агітацыі пры падрыхтоўцы да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

2. «Аб набыцці сродкаў індывідуальнай абароны для ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Прыняты адпаведныя рашэнні.
16 ліпеня 2020 года ў 13.00 гадзін у будынку Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе:  г.п. В.Бераставіца, пл. Ратушная, 1, каб. 14 адбудзецца  пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на якім будуць разгледжаны  пытанні:

1.  «Аб узгадненні праекта рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта «Аб змяненні рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 30 чэрвеня 2020 г. № 316 «Аб  некаторых пытаннях інфармавання выбаршчыкаў і перадвыбарнай агітацыі пры падрыхтоўцы да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

2. «Аб набыцці сродкаў індывідуальнай абароны для ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
Аб рэжыме работы ўчастковых  камісій
па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Для прыёму выбаршчыкаў з мэтай азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў з 24 ліпеня 2020 г. ва ўчастковых камісіях будзе арганізавана дзяжурства. 

Ва ўчастковых камісіях, якія размешчаны ў г.п. Вялікая Бераставіца, з панядзелка па пятніцу – з 17 да 19 гадзін, у суботу – з 12 да 14 гадзін. 

Ва ўчастковых камісіях, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці, з панядзелка па пятніцу – з 16 да 18 гадзін, у суботу – з 11 да 13 гадзін.

1 ліпеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні разгледжаны пытанні аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў па Гродзенскай вобласці, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, аб рэжыме працы ўчастковых камісій, размешчаных у сельскай мясцовасці, і іншыя.

У сувязі са святкаваннем 3 ліпеня 2020 г. Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь час дзяжурства Бераставіцкай раённай камісіі  2 ліпеня, напярэдадні дзяржаўнага свята, будзе скарочаны на адну гадзіну да 18.00 гадзін.

4 ліпеня дзяжурства ажыццяўляецца ў звычайным для суботы рэжыме.

29 чэрвеня 2020 года
адбылося пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім разгледжаны пытанні:

«Аб узгадненні праекта рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта «Аб некаторых пытаннях інфармавання выбаршчыкаў і перадвыбарнай агітацыі пры падрыхтоўцы да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

«Аб выніках праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах».

Прыняты адпаведныя рашэнні.


29 чэрвеня 2020 года ў 12.00 гадзін
у будынку Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе:  г.п. Б.Бераставіца, пл. Ратушная, 1, кааб. 8 адбудзецца пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на якім будуць разгледжаны  пытанні:

1. «Аб узгадненні праекта рашэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта «Аб некаторых пытаннях інфармавання выбаршчыкаў і перадвыбарнай агітацыі пры падрыхтоўцы да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

2. «Аб выніках праверкі дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах».

24 чэрвеня 2020 г.
на пасяджэнні Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта будзе разглядацца пытанне "Аб утварэнні ўчастковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
 
Месца правядзення пасяджэння Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта (г.п. Б. Бераставіца, вул. Леніна, 11 (2 паверх, зала пасяджэнняў). 

Пачатак пасяджэння ў 9.00 гадзін.
22 чэрвеня 2020 года адбылося пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім было разгледжана пытанне «Аб арганізацыі работы па праверцы дакладнасці подпісаў выбаршчыкаў і адпаведных ім дадзеных у падпісных лістах і парадку адбору падпісных лістоў для праверкі».

22 чэрвеня 2020 года ў 14.00 гадзін у будынку Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе: г.п. Б.Бераставіца, вул. Леніна, 11 (2 паверх, зала пасяджэнняў) адбудзецца  пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца ў будынку Бераставіцкага раённага  выканаўчага камітэта  (г.п. В.Бераставіца, пл. Ратушная, 1, каб. 3) у рабочыя дні, а таксама ў выхадныя дні 20 і 21 чэрвеня 2020 г. з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00).

Апошні дзень прыёму дакументаў – 21 чэрвеня 2020 г.

5 чэрвеня 2020 г. адбылося пасяджэнне Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта 

На падставе артыкулаў 17, 18, 24 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з Бераставіцкай раённай камісіяй па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рашэннем Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта на тэрыторыі Бераставіцкага раёна ўтвораны 14 участкаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з указаннем межаў кожнага ўчастка для галасавання, месца знаходжання ўчастковай камісіі і памяшкання для галасавання.


2 чэрвеня 2020 года
адбылося пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, на якім прынята рашэнне аб узгадненні прапаноў аб стварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўстанаўленні адзінай нумарацыі ўчасткаў для галасавання па Бераставіцкім раёне.
2 чэрвеня 2020 года ў 10.00 гадзін у будынку Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, па адрасе: г.п. Б.Бераставіца, пл. Ратушная, 1, (кабінет 8) адбудзецца  пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
21 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На пасяджэнні абраныя старшыня, намеснік старшыні, сакратар камісіі, разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні. З 22 мая 2020 г. у камісіі арганізавана дзяжурства. Больш падрабязная інфармацыя даступная ў падраздзеле  "Інфармацыя аб камісіях па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

21 мая 2020 года ў 10.00 гадзін адбудзецца першае арганізацыйнае пасяджэнне Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Месца правядзення пасяджэння: г.п. В.Бераставіца, вул. Леніна, 11 (2 паверх, зала пасяджэнняў).
20 мая 2020 г. адбылося пасяджэнне прэзідыума Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў і Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта, на якім было прынята рашэнне аб утварэнні Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Камісія сфарміравана ў максімальна магчымым складзе -13 чалавек. З тэкстам дакумента можна азнаёміцца ў падраздзеле "Інфармацыя аб камісіях па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

20 мая 2020 г. адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыўма Бераставіцкага раённага Савета дэпутатаў і Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пачатак у 09.00 гадзін.     

Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Бераставіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта (г.п.Б. Бераставіца, завулак Ратушны, 1) штодзённа па 17 мая 2020 г. уключна з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.