Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Канюхоўскі сельскі выканаўчы камітэт

вул. Цэнтральная, 89
231782, аг. Канюхі,
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць 
konyuh_berest@mail.grodno.by
тэлефон «гарачай лініі»: (0-1511) 75-0-37

РЭЖЫМ РАБОТЫ:

Панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля


Старшыня
Рудкін Віталій Мікалаевіч
Прыёмныя дні: па серадах з 8.00 да 13.00

Кантактны тэлефон: 8-01511-75-0-38;
375297873061 (МТС) 






Кіраўнік спраў 
Клімкевіч
Алена Станіславаўна
тэл./факс:(01511) 75-0-37

Старшы інспектар
Калеснік
Святлана Міхайлаўна

тэл./факс:(01511) 75-0-36

Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Канюховскім сельскім выканаўчым камітэтам у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156

Час правядзення штотыднёвых (па суботах) «прамых тэлефонных ліній» з 9.00 гадзін да 12.00 гадзін, тэлефон 80297873061.

Канюхоўскі сельскі Савет Бераставіцкага раёна быў утвораны ў 1940 годзе і называўся раней Глебавіцкі. 15 студзеня 2014 г. адбылося змяненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Канюхоўскага сельсавета шляхам уключэння ў яго склад тэрыторыі Макаравецкага сельсавета агульнай плошчай 7093,3 га. Такім чынам плошча зямель у цяперашні час складае 11673.3 га. На тэрыторыі сельсавета размешчана 29 населеных пунктаў: аграгарадок Канюхі, вёскі Глебавічы, Грайна, Жорнаўка, Казлы, Магіляны, Одла, Плябанаўцы, Сарасекі, хутар Знайдзіна, аграгарадок Макараўцы, вёскі Белакозы, Вішнёўка, Генюшы, Ігнатовічы, Кудрычы, Курчоўцы, Лапенеўцы, Лішкі, Астапкаўшчына, Пачобуты, Пяцельчыцы, Парэчча, Рэпавічы, Русакі, Сямёнаўка, Трахімы, хутар Служкі, хутар Уснар - Дольны.

Цэнтр сельсавета – аг.Канюхі, размешчаны ў 34 км ад раённага цэнтра Вялікая  Бераставіца. У 675 прыватных гаспадарках грамадзян пражывае 1600 чалавек, з іх: дзеці да 15 гадоў – 253 чал., працаздольнага насельніцтва-827 чал., старэй працаздольнага ўзросту-520 чал., інвалідаў 1 і 2 групы, якія карыстаюцца ільготамі – 110 чал., адзінокіх састарэлых – 33 чал., шматдзетных сем'яў – 31. Па веравызнанні-праваслаўныя і каталікі.  

З 1259 дамоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета 655 жылых і 604 незаселеных. На тэрыторыі сельсавета размешчана адна гаспадарка КСУП "Макараўцы", у якой працуе асноўная частка жыхароў сельсавета. Ёсць пяць фермерскіх гаспадарак.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны дзве дзяржаўныя ўстановы адукацыі:  Канюхоўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа і Макараўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа, у якіх навучаецца 146 школьніка і 37 дашкольнікаў, функцыянуюць лазні ў аг.Конюхі і ў в. Пачобуты.

Гандаль прадстаўлены харчовымі крамамі "Ветразь" (аг.Конюхі), у вёсках Пачобуты, кафэ «Алеся», «Рамонак» і магазіны «Алёна», «Гаспадарчыя тавары», якія належаць КСУП «Макараўцы». Дваццаць тры вёскі абслугоўвае аўтамагазін Бераставіцкага райспажыўтаварыства.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца Макараўскай урачэбнай амбулаторыяй і Канюхоўскім Фапам. На тэрыторыі сельсавета размешчаны інтэрнат для састарэлых у аг.Макараўцы.

Культурнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляецца філіяламі па дасугавай дзейнасці у аграгарадках Канюхі і Макараўцы. двумя сельскімі бібліятэкамі: Макараўскай і Канюхоўскай. Працуюць два паштовыя аддзяленні сувязі, перасоўны комплексна-прыёмны пункт.

Агульная зямельная плошча складае 10057 га, у тым ліку сельгасугоддзяў-8029 га, раллі-5131 га, сенажацяў і пашы-2898 га. Баль раллі складае-39,7. Гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжавых, цукровых буракоў. 

На тэрыторыі Конюхаўскага сельсавета знаходзяцца: помнік землякам у цэнтры аграгарадка Конюхі, пастаўлены 1968 годзе; помнік загінуўшым воінам у аг.Макараўцы, помнік загінуўшым землякам у в. Лішкі, помнік Вользе Соламавай, у цэнтры аграгарадка Канюхі, каля школы, скульптурны бюст сакратара Гродзенскага падпольнага гаркама камсамола, пастаўлены ў 1981 годзе; абеліск на месцы гібелі Вольгі Соламавай у в. Жорнаўка; магіла падпольшчыкаў у 0,5 км ад в.Магіляны, у лесе. У 1956 г. на  магіле пастаўлены помнік - гранітны крыж з імёнамі загінуўшых.

У аг.Макараўцы знаходзіцца касцёл Узвышэння Святога Крыжа, пабудаваны ў 1795 годзе, у в. Глебавічы размешчана капліца Святой Ганны Рымска-каталіцкай рэлігійнай абшчыны.