Малабераставіцкі сельскі выканаўчы камітэт
Адрас: вул. Юбілейная, 1
аг. Малая Бераставіца, 231780
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць
m_berestsel@mail.grodno.by
тэлефон «гарачай лініі»: (01511) 71-6-45
РЭЖЫМ
РАБОТЫ:
Панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 гадзін, з 14.00 да 17.00 гадзін
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Старшыня
ГРЫНЮК
Аляксей
Аляксеевіч
тэл.
(01511) 7-16-35
Прыёмныя
дні: кожная
серада з 8.00 да 13.00 гадзін.

Кіраўнік
спраў
Эйсмант
Алена Іванаўна
тэл./факс
(01511) 7-16-45
Старшы інспектар
Масько
Алена Іванаўна
тэл.
(01511) 7-15-35
Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Малабераставіцкім сельскім выканаўчым камітэтам у дачыненні да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Штотыднёва (па суботах) з 9.00 да 12.00 гадзін у Малабераставіцкім сельскім выканаўчым камітэце працуе "прамая тэлефонная лінія". Званкі прымаюцца па тэлефонах (8033)3250510, (8029)5858753.
Дзейнасць мясцоваго кіравання i самакіравання арганізуецца i ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
Малабераставіцкі сельсавет утвораны ў
1940 годзе. У склад сельсавета ўключаны землі
плошчай 9415,2 га, на якіх размешчаны 14 населеных пунктаў: аграгарадок Малая Бераставіца,
вёскі Багдзюкі,
Вайцехаўшчына,
Галынка, Дзіневічы,
Ёдзічы,
Каменка, Клюкоўцы,
Кавалі, Кулі, Непарожнеўцы,
Айцова,
Паплаўцы,
Хілякі.
Адміністрацыйны цэнтр – аграгарадок Малая Бераставіца.
Працуюць камунальнае
сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Малабераставіцкі элітгас»,
камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Бераставіцкая сельгастэхніка»,
вытворчы ўчастак «Айцоўскі
спіртзавод» філіяла «Слонімскі вінна-гарэлачны завод» ААТ «Дзятлаўскі
лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», сялянска-фермерская гаспадарка «Канстанта»,
сялянская гаспадарка Галабурды і фермерская гаспадарка «Хілякі».
Працуюць установы сацкультбыта:
- у аграгарадку
Малая Бераставіца: Малабераставіцкая амбулаторыя, Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка, філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг.
Малая Бераставіца дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкі раённы цэнтр
культуры і народнай творчасці», ДУА «Малабераставіцкі яслі-сад», ДУА
«Малабераставіцкая сярэдняя школа», дзіцячы сацыяльны прытулак Бераставіцкага
раёна, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, аддзяленне 401/96 філіяла
400 ГОУ ААТ «ААБ «Беларусбанк», участак
Бераставіцкага раённага унітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай
гаспадаркі, 7 гандлёвых прадпрыемстваў, кіёск індывідуальнага прадпрымальніка,
1 лазня;
- у вёсцы Паплаўцы: фельчарска-акушэрскі пункт, 2 магазіна, аградвор «Ціхія стаўкі».
На тэрыторыі сельсавета маецца магіла
чырвонаармейцаў, 3 воінскія пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, 4 помніка
землякам, помнік партызанам, мемарыяльны знак і мемарыяльная дошка. На
тэрыторыі могілак Праваслаўных аг. Малая
Бераставіца знаходзіцца магіла невядомага салдата. Для ўвекавечання памяці
камандзіра 250-й мотастралковай дывізіі палкоўніка Г.Н.Цытаішвілі,
які загінуў у ліпені 1944 года ў боі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у 2005
годзе вызначаны мемарыяльны знак. У 1982 годзе на вуліцы, якой прысвоена імя
Г.Н. Цытаішвілі,
урачыста адкрыта мемарыяльная дошка.
У аграгарадку Малая Бераставіца
знаходзяцца царква Святога велікамучаніка
Дзімітрыя
Салунскага,
касцёл Святога Антонега.