Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пер. Зялёны, 3
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы


вул. Савецкая 17, 
231778 г.п. Вялікая Бераставіца, 
Гродзенская вобласць
berest_museumbelki@tut.by









Дырэктар музея
ГАЛАВАЧ
Аляксандр Мікалаевіч

тэл. раб. 8 (01511) 2-18-78



Музей працуе з аўторка па нядзелю з 9.00 да 18.00.
Здзейсніць папярэдні запіс на экскурсію і даведацца кошт уваходных білетаў можна па тэлефоне 2-18-78.

Галоўны захавальнік фондаў музея
Волкаў Яўген Аляксандравіч
тэл. раб. 8 (01511) 2-27-28

Старэйшы навуковы супрацоўнік
Самкоў Андрэй Віктаравіч
тэл. раб. 8 (01511) 2-28-27

Навуковы супрацоўнік
Пацэнка Мікалай Іванавіч
тэл. раб. 8 (01511) 2-28-27

ВІРТУАЛЬНЫ АГЛЯД МУЗЕЯ


У 1754 годзе кароль Аўгуст III надаў Вялікай Бераставіцы Магдэбургскае права і герб. Выгляд герба вядомы па захаваўшыхся адбітках пячаткі: на авальным шчыце сядзіць вавёрка на зямлі, якая падаецца у форме спіралі, над шчытом – шляхецкая карона. 



Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 года быў зацверджаны герб гарадскога пасёлка Вялікая Бераставіца і Бераставіцкага раёна. У аснову герба быў пакладзены гістарычны герб мястэчка “Чырвоная вавёрка пад залатой каронай”. Менавіта герб стаў адпраўным пунктам праекта раённага музея.

Музей створаны 1 жніўня 2012 года рашэннем Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 30 ліпеня 2012 года. З гэтага часу актыўна праводзілася праца па стварэнні экспазіцыі музея і пошуку прадметаў музейнага значэнння. Урачыстае адкрыццё выставачных залаў музея для наведвальнікаў адбылося 7 кастрычніка 2014 года. Профіль музея комплексны, прадстаўляе прыродазнаўчую і гістарычную тэматыкі, раскрыць якія дапамагаюць класічныя і сучасныя наватарскія формы музейнай дзейнасці.
Агульная плошча будынка музея складае 268,78 м2, з якой 84,4 м2 – экспазіцыйныя памяшканні, 19,0 м2 – памяшканні пад захаванне фондаў. Зямельны ўчастак займае плошчу 0,115 га.

Тэматычнае афармленне музея пачынаецца з вестыбюля і працягваецца ў чатырох залах пастаяннай экспазіцыі.

Першыя дзве залы адведзеныя прыродазнаўчай тэматыцы і прысвечаныя вавёрцы.
Так у першай зале размешчаныя клетка-вальер з жывым звярком, інтэрактыўная карта «Тут жывуць вавёркі», якая знаёміць з арэалам іх пражывання, і чучалы экзатычных прадстаўнікоў сямейства вавёркавых.



Асобна прадстаўлена тэма «Вавёркі Беларусі». У вітрынах размешчаны чучалы, фотаздымкі вавёркі, ляцягі і сусліка, якія вядуцца ў Беларусі, чучалы прыродных ворагаў вавёркі.

Акцэнт у другой зале зроблены на дыяраме лесу, якая адпавядае натуральным умовам пражывання вавёркі.


Завяршае залу падтэма «Геральдыка», дзе прадстаўлены гербы гарадоў, на якіх адлюстравана вавёрка.



Трэцяя зала раскрывае гістарычную тэматыку і знаёміць з матэрыяламі раскопак на Бераставіччыне, уладальнікамі мястэчка, знакамітымі землякамі і ўраджэнцамі, святкаваннем 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

У экспазіцыйных вітрынах размешчаны копіі архіўных дакументаў і пячатка вялікабераставіцкага магістрата, макет палаца Касакоўскіх, манікены ваяроў, а таксама шмат іншых прывабных для наведвальнікаў рознага ўзросту экспанатаў.



У асобнай вітрыне трэцяй залы прадстаўлены рэчы, перададзеныя пасольствамі Кітая і Манголіі і якія маюць дачыненне да навуковай дзейнасці славутага ўраджэнца Бераставіччыны Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага – філолага, заснавальніка манголазнаўства.



Завяршаюць трэцюю залу прадметы мастацтва, дэкаратыўныя фігуркі, цацкі, кнігі, калекцыі філатэліі і паштовак з вобразам вавёрак.



Заканчваецца экспазіцыя чацвёртай залай, якая прысвечана гісторыі Бераставіччыны ХХ стагоддзя: ад Першай сусветнай вайны праз фотааб’ектыў Рамана Салаўя, міжваенны перыяд праз бераставіцкі кірмаш да Другой сусветнай вайны праз рэшткі вайсковага рыштунку і лёсы жыхароў Бераставіччыны.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ЗАПРАШАЕМ ДА НАВЕДВАННЯ!