Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пер. Зялёны, 3
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Народныя калектывы

Народны жаночы вакальны ансамбль «КАНЦОНА»
настаўнікаў  дзяржаўнай установы адукацыі
“Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”

Кіраўнік                 КУЛІК  Таццяна  Аляксандраўна
Канцэртмайстар   АРХІПАВА  Галіна  Чаславаўна

Вакальная група «Канцона» была створана ў 1992 годзе з ліку выкладчыкаў Бераставіцкай дзіцячай музычнай школы. Сваеасаблівасць калектыву, разнажанравая накіраванасць яго творчасці, высокія выканальніцкія магчымасці былі заўважаныя не толькі слухачамі, але і прафесійнымі музыкантамі. Вынікам з’яўляецца прысваенне творчаму калектыву звання «народны» ў 1997 годзе.

Рэпертуар калектыву адрозніваецца вялікай жанравай і стылістычнай разнастайнасцю: духоўная музыка, апрацоўкі народных песень, рамансы, сучасная, у тым ліку эстрадная, музыка.

Асноўнай ідэяй калектыву з’яўляецца прапаганда вакальнага мастацтва, захаванне духоўнай культуры, як слухачоў так і выканаўцаў. Яркія вакальныя магчымасці, асабістыя якасці выканаўцаў, захопленне і актыўнасць - усё гэта дапамагае ўдзельнікам калектыву ў дасягненні высокага ўзроўню выканальніцкага майстэрства, набыцці індывідуальнага сцэнічнага вобраза.

Дасягненні народнага жаночага вакальнага ансамбля “Канцона”:

1997 год - I месца ў абласным конкурсе харавых і вакальных калектываў «Новыя імёны»;
1998 год - Лаўрэат I рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня» (1997-1998гг.);
2000 год - I месца ў абласным конкурсе харавых і вакальных калектываў «Новыя імёны»;
2005 год - Лаўрэат II рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня» (2003-2005 г.г.);
2005 год - Дыплом III ступені рэспубліканскага фестываля харавых калектываў у г.Жодзіна “Ад шчырага сэрца”;
2005 год - Лаўрэат III прэміі абласнога конкурсу харавых і вакальных калектываў «Новыя імёны»;
у 2007 годзе калектыў узнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў;
2013 год- Дыплом за ўдзел у рэгіянальным свяце «Свіслацкі кірмаш»;
2014 год - Грамата за ўдзел у XIII Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест”; Дыплом за ўдзел у рэгіянальным свяце “Свіслацкі кірмаш”;
2014 год – удзел у методыка-практычным семінары для настаунікаў вакальна-харавых дысцыплін, кіраўнікоў хора ДМШМ Гродзенскага метадычнага аб’яднання;
2014 год – II месца на абласным аглядзе-конкурсе акадэмiчных вакальна-харавых калектываў.

Акрамя таго, “Канцона” прымала ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 200-годдзю А.Міцкевіча ў г.Навагрудак; у Фестывалі праваслаўных спеваў, прысвечаных 2000-годдзю Хрысціянства; у IV Фестывалі нацыянальных культур у Гродна. Калектыў выступаў на рэспубліканскім свяце “Дажынкі-2004” у г.Ваўкавыску, быў лаўрэатам некалькіх абласных фестываляў польскай песні, выступаў у г. Мір ў канцэрце «Мірскі замак-2006».

Усе гады існавання група з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых і абласных мерапрыемстваў.

У цяперашні час калектыў працягвае актыўна канцэртаваць, працаваць над удасканаленнем творчага майстэрства.

Узорны  хор  “КАМПАНЭЛІ”
дзяржаўнай установы адукацыі
 “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”


Кіраўнік               КУЛІК  Таццяна  Аляксандраўна
Канцэртмайстар  КАРПЕНКА  Галіна  Пятроўна

У 1987 годзе на базе Бераставіцкай музычнай школы быў створаны дзіцячы хор “Кампанэлі”, што ў перакладзе з італьянскага азначае «званочкі». У 1999 г. хору “Кампанэлі” было прысвоена званне «ўзорны». Высокі выканальніцкі ўзровень калектыву дазваляе супернічаць  з харавымі калектывамі вобласці. У 2000 г. хор заняў III месца на абласным аглядзе-конкурсе харавых калектываў дзіцячых школ мастацтваў. У 2005 г. хор прымаў удзел у Фестывалі праваслаўных спеваў, паспяхова выступіў у справаздачным канцэрце Бераставіцкага раёна ў Гродзенскай абласной філармоніі. У красавіку 2013 г. калектыў удзельнічаў у абласным аглядзе-конкурсе акадэмічных вакальна-харавых калектываў Гродзенскай вобласці; у 2014 годзе  хор выступіў на семінары для настаўнікаў харавых дысцыплін, кіраўнікоў дзіцячых хораў ДШМ Гродзенскага метадычнага аб'яднання; у 2015 годзе узорны хор атрымаў Дыплом ІІІ ступені абласного конкурса iмя К.Горскага ў г.Лiда.

Рэпертуар калектыву шырокі і разнастайны. Гэта народныя песні, творы рускай і замежнай класікі, апрацоўкі народных мелодый, шырока прадстаўлены песенны матэрыял сучасных кампазітараў. 

На працягу ўсіх гадоў існавання хор “Кампанэлі” з’яўляецца актыўным прапагандыстам класічнага мастацтва і дзіцячай песеннай творчасці, карыстаецца любоўю і павагай як дзяцей, так і дарослых.

Узорны эстрадна-інструментальны ансамбль «Tutti»
дзяржаўнай установы адукацыі 
“Бераставіцкая дзіцачая школа мастацтваў”

Кіраўнік                 АНТОНЕНКА Вадзім Барысавіч
Канцэртмайстар    РУСІЛКА Андрэй Анатольевіч

У 1994 годзе ў Бераставіцкай дзіцячай музычнай школе быў арганізаваны духавы аркестр. Спачатку ён налічваў невялікую колькасць удзельнікаў і выступаў на школьнай сцэне. У 2004 годзе клас духавых інструментаў узначаліў настаўнік Антоненка Вадзім Барысавіч. З гэтага часу пачынаецца новы этап у станаўленні і развіцці духавога аркестра. Разнастайным і шматжанравым становіцца рэпертуар, расце выканальніцкі ўзровень калектыву.

За дасягнутыя поспехі ў папулярызацыі духавой музыкі, высокі мастацкі ўзровень і актыўную канцэртную дзейнасць у 2008 г. духавому аркестр было прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». З 2009 г. калектыў носіць назву «Tutti».

На базе калектыва ствараліся ансамблі рознага складу: дуэты, трыа, квартэты, квінтэт. Самым паспяховым і запатрабаваным стаў эстрадны ансамбль. Ён прымае ўдзел ва ўсіх ўрачыстых мерапрыемствах раёна, канцэртах дзіцячай школы мастацтваў.

Эстрадны ансамбль актыўна прымае ўдзел у конкурсах і фестывалях:

- май 2014 г. - II адкрыты дзіцячы джазавы фестываль «Птица», г.Ліда (Дыплом II ступені ў намінацыі «ансамблевае выканальніцтва»);
- май 2014 г. - I Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва «ЛьВянок», г. Ліда (Дыплом Лаўрэата III ступені ў намінацыі “інструментальны ансамбль”);
- 20 мая 2015 г. - ўдзел у I адкрытым абласным дзіцячым джазавым фестывалі-конкурсе «Птица», г.Ліда (Дыплом III ступені ў намінацыі «Ансамбль»);
- 24 мая 2015 г. - удзел у V адкрытым рэгіянальным фестывалі духавой музыкі «Фанфары Сяброў» (аг.Парэчча);
- сакавік 2016 г. - II абласны агляд-конкурс інструментальнага жанру (Лаўрэат ў намінацыі «ансамбль духавых і ўдарных інструментаў»);
- май 2016 г. - Рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва «ЛьВянок», г.Ліда (Дыплом ГРАН-ПРЫ у намінацыі «ансамбль»; квартэт духавых інструментаў ансамбля «Tutti» - Лаўрэат I ступені);
- чэрвень 2016 г. - абласны дзіцячы джазавы фестываль-конкурс «Птица», г.Ліда (Квінтэт ўзорнага эстрадна-інструментальнага ансамбля «Tutti» - Дыплом I ступені);
- 26 чэрвеня 2016 г. - г.Замбрув, Рэспубліка Польшча - удзел у складзе маладзёжнага духавога аркестра «Гродна-Юніёр» у Х Міжнародным фестывалі духавых аркестраў;
- ліпень 2016 г. - Міжнародны конкурс-фестываль дзіцячай творчасці «Marine fantasy» г.Китэн, Балгарыя (узорны эстрадна-інструментальны ансамбль «Tutti» - Дыплом I ступені);
1- 5 снежня 2016 г. - Міжнародны фестываль-конкурс мастацтваў і выканальніцкага майстэрства «Санкт-Пецярбургскія Асамблеі мастацтваў», г.Санкт-Пецярбург, Расія Дыплом ГРАН-ПРЫ у эстрадна-джазавай намінацыі);
- снежань 2016 г. - V Міжнародны конкурс «Сібірыяда», г.Кемерава, Расія (Дыплом  Лаўрэата I ступені);
- сакавік 2017 г. - IV Рэспубліканскі агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Здравствуй, мир!” (Дыплом Лаўрэата I ступені ў намінацыі «ансамблі духавых інструментаў»);
2-6 мая 2017 г. - III Міжнародны адкрыты конкурс мастацтваў і выканальніцкага майстэрства “Віват, Пецярбург” (Дыплом ГРАН ПРЫ);
13 мая 2017 г. - удзел у IV Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе дзіцячага мастацтва «ЛьВянок» (Дыплом Лаўрэата І ступені);
21 мая 2017 г. - аг. Парэчча - удзел у фестывалі духавой музыкі “Фанфары сяброў”;
27 мая 2017 г. - г. Заслаўе - удзел у IV адкрытым Рэспубліканскім конкурсе музычнага мастацтва Беларусі “Спадчына” (Дыплом GRAND PRIX).

Выступленні калектыву заўсёды выклікаюць зацікаўленнасць у слухачоў сваёй разнажанравасццю і цікавымі аранжыроўкамі знаёмых мелодый.

Узорны  хор  «МАНЖЭРОК»
дзяржаўнай  установы  адукацыі 
“Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў”

Кіраўнік                  СЕРАБРЯКОВА Ірына  Андрэеўна
Канцэртмайстар    АРХІПАВА  Галіна  Чаславаўна


У 1989 годзе з хору “Кампанэлі” Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў вылучылася ў асобны хор малодшая група - навучэнцы 1-2 класаў. Так з’явіўся хор «Манжэрок». Удзельнікаў калектыву аб’ядноўвае любоў да харавога спеву. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем наведваюць заняткі і спасцігаюць асновы харавога выканальніцтва. Рэпертуар хору вельмі разнастайны. Гэта класічныя творы рускіх і замежных кампазітараў, песні сучасных аўтараў, творы розных народаў свету, якія часта гучаць на мове арыгінала (польскай, англійскай).

За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень, актыўную канцэртную дзейнасць 17 снежня 2008 года хору прысвоена званне «Узорны аматарскі калектыў».

Хор «Манжерок» прымае ўдзел ва ўсіх канцэртах школы мастацтваў, паспяхова выступае ў харавых канцэртах і на раённай сцэне.

Яркім стала выступленне хору на летняй эстрадзе ў г.п.Вялікая Бераставіца ў 2010 годзе. У красавіку 2012 года вакальная група ўзорнага хору «Манжэрок» прыняла ўдзел у абласным конкурсе імя К.Горскага (г.Ліда) і была адзначана Дыпломам III ступені ў намінацыі «Вакальны ансамбль». У красавіку 2013 года калектыў прыняў удзел у абласным аглядзе-конкурсе акадэмічных вакальна-харавых калектываў Гродзенскай вобласці і ўзнагароджаны Дыпломам ІІ ступені. Штогод праводзяцца харавыя канцэрты.

Народны інструментальныя ансамбль “Верас”
настаўнікаў  Пагранічнага філіяла  дзяржаўнай установы адукацыі 
“Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў

Кіраўнік  - БАРАН  Святлана  Аляксандраўна

Верасам – гэтай непрыкметнай, але чароўнай раслінай - багаты навакольныя лясы аграгарадка Пагранічны. Нездарма і інструментальны ансамбль настаўнікаў Пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў носіць назву “Верас”. А нараджаецца «верасовая» музыка дзякуючы майстэрскаму выкананню і прафесійнаму валоданню інструментамі удзельнікаў калектыву, а таксама іх вялікаму жаданню тварыць і дарыць прыгажосць і радасць людзям.

У 90-я гады ў Пагранічнай дзіцячай музычнай школе быў створаны ансамбль народных інструментаў. Калектыў актыўна канцэртаваў, удзельнічаў у раённых і абласных фестывалях і конкурсах. У 2008 годзе ансамбль ўзначаліла настаўнік Баран Святлана Аляксандраўна. Улічваючы пажаданні слухачоў і ўласнае імкненне паспрабаваць нешта новае, выканаўцы ўвялі ў склад ансамбля сучасныя электрычныя музычныя інструменты, што, у сваю чаргу, дазволіла папоўніць рэпертуар сучаснымі эстраднымі творамі.

У ансамблі “Верас” - сем удзельнікаў. Усе настаўнікі - людзі вопытныя, з досыць вялікім стажам працы, сапраўдныя энтузіясты сваёй справы.

Ансамбль часта выступае ў сваім пасёлку Пагранічны, на сцэнах раёна і вобласці. На працягу многіх гадоў ансамбль з’яўляецца акампануючай групай у складзе народнага хору ветэранаў вайны і працы “Памяць сэрца” і прымае ўдзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” у г.Ваўкавыску.

У лістападзе 2014 года інструментальны ансамбль “Верас” выступіў з канцэртнай праграмай перад атэстацыйнай камісіяй галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама. У выніку, інструментальнаму ансамблю “Верас” настаўнікаў Пагранічнага філіяла дзяржаўнай установы адукацыі “Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў” было прысвоена найменне “народны”.