Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пер. Зялёны, 3
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Пагранічны сельскі выканаўчы камітэт

вул. Камарова, 48
аг. Пагранічны,  231773
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць
pogran.berest@yandex.ru

РЭЖЫМ ПРАЦЫ:


з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля


Старшыня 
КОЗЕЛ
Іван Іванавіч
тэл. (01511) 34-1-45

Прыёмныя дні: 
кожная серада з 8.00 да 13.00 гадзін



Кіраўнік спраў
Труш Наталля Уладзіміраўна
тэл. (01511) 34-135

Інспектар
Млёнік Ірына Віктараўна
тэл./факс (01511) 34-335


ГРАФІК ПРАВЯДЗЕННЯ "ПРАМЫХ ТЭЛЕФОННЫХ ЛІНІЙ" 
з грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі старшынёй Пагранічнага сельскага выканаўчага камітэта на 2017 г.

1 квартал

2 квартал

3 квартал

4 квартал

17 сакавіка
14.00-16.00

23 чэрвеня
14.00 -16.00

15 верасня
14.00-16.00

22 снежня
14.00 – 16.00

Званкі прымаюцца па тэлефону 34-145.

Тэрыторыя сучаснага сельсавета ў XV-XVIII стагоддзях уваходзіла ў склад Гродзенскага павета Трокскага ваяводства і Ваўкавыскага павета Навагрудскага ваяводства.   У XIX  - пачатку XX стагоддзя частка населеных пунктаў адносілася да Вялікабераставіцкай і Галынкаўскай валасцей Гродзенскага павета, а частка – да Свіслачскай воласці Ваўкавыскага павета.

З верасня 1915 года -  пад акупацыяй кайзераўскіх войскаў, а ў 1921-1939 г.г. - у складзе Польшчы. У час фашысцкай акупацыі ў Сакалоўскім і Ваўкавыскім паветах акругі “Беласток”, якая была ў складзе Усходняй Прусіі.

З ліпеня 1944 года Грыцавіцкі сельсавет уваходзіў у Свіслацкі, а з 13 лютага 1960 года ў  Бераставіцкі раёны. У 1961 годзе Грыцавіцкі сельсавет ліквідаваны, вёскі далучаны да Цецяроўскага сельсавета, які ў 1978 годзе рэарганізаваны ў Пагранічны пассавет, у 2004 годзе далучаны вёскі былога Кватарскага сельсавета, з 2007 года -   Пагранічны сельсавет. 

Плошча Пагранічнага сельсавета складае 15144,5 гектараў.

На тэрыторыі сельсавета  размешчана 22 населеных пунктаў: аграгарадкі Пагранічны і Кватары, вёскі – Вараны, Гарбачы, Грыцавічы, Дзевяткі, Жылічы, Каласы, Клепачы, Краснае, Лясная, Міжэвічы, Мінчыкі, Мянькі, Паўлюшкі, Рудаўляны, Сыраежкі, Цецяроўка, Чаплічы, Яскалды, Ятаўты, хутар Франкова. Колькасць  насельніцтва па стане на 01.01.2017 складае  3025 чалавек.

Аграгарадок Пагранічны – візітная картка Бераставіцкага раёна. Абазначаны на карце ВКЛ 2-й палавіны XVI стагоддзя. 

Гісторыя аграгарадка цесна звязана з развіццём  чыгуначнай станцыі, якая ўзнікла тут у сувязі з будаўніцтвам чыгуначнай дарогі Баранавічы – Беласток.

Першыя цягнікі станцыя прыняла ў 1887 годзе. Да 1917 года праз яе праходзілі пасажырскія саставы ў Заходнюю Еўропу. У пасляваенны час была грузавой і перевалачнай станцыяй. Сярод грузаў перабольшваў каменны вугаль.

Населены пункт вакол станцыі не меў асобнай назвы, а усё разам называлася «станцыя Бераставіца». 30 снежня 1975 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР станцыі быў дадзены статус «пасёлка» і афіцыйная назва «пасёлак Бераставіца».

Гісторыя пасёлка Пагранічны пачынаецца з перайменавання Указам  Вярхоўнага Савета БССР 28 сакавіка 1978 года пасёлка Бераставіца ў рабочы пасёлак Пагранічны. З 2007 года  - аграгарадок Пагранічны.

У склад аграгарадка Пагранічны ўваходзіць 20 вуліц. Колькасць насельніцтва  складае 1681 чалавек. Прамысловасць адсутнічае, аграгарадок з’яўляецца цэнтрам сельсавета и камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «Пагранічны - Агра». Гэта другі па ліку аграгарадок у раёне. 

Сетка сістэмы адукацыі сельсавета прадстаўлена   дзяржаўнай установай адукацыі «Сярэдняя школа аг.Пагранічны», дзяржаўнай установай адукацыі  «Кватарскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад – базовая  школа», дзяржаўнай установай адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці аг.Пагранічны».

Сістэма аховы здароўя прадстаўлена: Пагранічнай амбулаторыяй на 50 наведванняў    у змену, Кватарскім, Грыцавічскім    фельдшарска-акушэрскімі пунктамі. Ёсць аптэка.

Функцыянуе Пагранічны цэнтральны Дом культуры, Кватарскі сельскі Дом культуры і вольнага часу, Пагранічная і Кватарская сельскія бібліятэкі,  Пагранічны філіял дзяржаўнай установы «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў», комплексны прыёмны пункт, 2 аддзяленні сувязі, 2 бані, 11 аб’ектаў гандлю.           

На тэрыторыі сельсавета размешчаны аб’екты грамадскага  харчавання прыдарожнага сервісу: гасцініца СТАА “Клоўсі”, міні-кафэ «Ваяж» ПГУП «Профітсервіс», закусачная «Журавінка», аб’екты гандлю: магазін АЗС № 59 «Лукойл - Беларусія»,  магазін «Діскаунтэр» у аграгарадку “Пагранічны”, магазін ЗТАА «Газпромнафта- Белнафтапрадукт». 

На тэрыторыі сельсавета дзейнічаюць: чыгуначная станцыя «Бераставіца» транспартнага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай жалезнай дарогі», філіял «Аўтамабільны парк № 18 г.п.Бераставіца» адкрытага акцыянернага таварыства «Гроднааблаўтатранс», Бераставіцкі хлебапрыёмны ўчастак Роскага вытворчага ўчастка  адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі»,  філіял Бераставіцкі свеклапункт акцыянернага таварыства «Скідзельскі цукровы камбінат», пагранічная застава «Пагранічны», мытны пост «Бераставіца» Гродзенскай регіянальнай мытні, аддзяленне пагранічнага кантролю.

На тэрыторыі сельсавета знаходзіцца  5 помнікаў воінам, якія загінулі у гады  Вялікай Айчыннай вайны, 2 воінскія пахаванні.