Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47
18 чэрвеня 2018

Музычныя краявіды. Першы канцэрт ля ратонды пройдзе 3 ліпеня

Падчас святкавання Дня Незалежнасці на аглядальнай пляцоўцы на левым беразе Нёмана, дзе падчас фестывалю нацыянальных культур урачыста адкрывалі ратонду, пройдзе канцэрт камернай класічнай музыкі.

– Праект задумваўся намі сумесна з адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна, – распавёў мастацкі кіраўнік Гродзенскай абласной філармоніі Віктар Сакалоўскі. – Была ідэя прыгожае месца з шыкоўнымі гродзенскімі краявідамі і рамантычнай ратондай, дзе ўжо паспелі зрабіць свае лепшыя фотаздымкі многія госці і гараджане, дапоўніць мастацкім складнікам. Увечары 3 ліпеня тут пройдзе канцэрт у межах праекта “Ратонда АРТ”. Прагучыць камерная класічная музыка ў выкананні лепшых салістаў філармоніі Цімафея Сідарчука, Ірыны Курбан, Дар’і Коцікавай,  Алесі Благуцінай і іншых.

У планах зрабіць такія канцэрты пастаяннымі. І, магчыма, нават правесці фестываль. У будучым ля ратонды будзе гучаць не толькі класіка, але і джаз, эстрадныя кампазіцыі, каб гэтыя выступленні былі цікавымі ўсім без выключэння гледачам.

http://grodnonews.by/category/kul-tura/news44508.html