Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пер. Зялёны, 3
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Заработная плата

Галоўны спецыяліст аддзела па працы і занятасці 
Давыдзік Люцына Гаўрыілаўна 
тэл. 2-12-64 

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-люты 2018 года склала 659,6 рублі і павялічылася ў параўнанні з  аналагічным перыядам 2017 года на 18,6 працэнта, у лютым 2018 года склала 638,7 рублеў і павялічылася ў параўнанні з  аналагічным перыядам 2017 года на 17,1 працэнта.

Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені-лютым    2018 года на 12,7 працэнта, у лютым 2018 года – на 11,6 працэнта  да ўзроўня  аналагічных перыядаў  2017 года.

Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені-лютым   2018 года з'яўляліся работнікі: 

  • сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі – 670,4 рублёў;
  • прамысловасці  – 725,7 рублёў;
  • інфармацыі і сувязі  -  1139,3 рублёў;
  • дзяржаўнага кіравання – 1236,6 рублёў;
  • фінансавай і страхавой дзейнасці – 1152,3 рублёў.

У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:

1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу. 

2. Памер тарыфнай стаўкі першага разраду, якая ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь для работнікаў арганізацый бюджэтнай сферы.

3. Рэспубліканскія тарыфы аплаты працы, якія прадстаўляюць узроўні аплаты працы для канкрэтных прафесійна-кваліфікацыйных груп работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і якія карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі;

4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:

4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку  на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;

4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;

4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;

4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;

5. Індэксацыя заработнай платы.

 САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ

Памер тарыфнай стаўкі 1 разраду для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый  з 01.03.2018г. – 34,0 руб.

Мінімальная заработная плата з 01.01.2018г. – 305,0 руб.

Базавая велічыня з 01.01.2018г. – 24,5 руб.

Бюджэт пражытачнага мінімуму:

(у цэнах снежня 2017г. на перыяд з 1 лютага 2018г. па 30 красавіка 2018г.)

     - у сярэднім на душу насельніцтва  – 199,32  руб.

     - працаздольнае насельніцтва – 219,42  руб.

     - пенсіянеры – 153,22  руб.

Мінімальны спажывецкі бюджэт для сям'і:

(у цэнах снежня 2017г. на перыяд з 1 лютага  2018г.  па 30 красавіка 2018г.)

     - працаздольнае  насельніцтва – 420,60 руб.

     - пенсіянеры – 331,82  руб.

     - сям'я з чатырох чалавек – 328,45 руб.