Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Сельская гаспадарка

Бераставіцкі раен з'яуляецца лідэрам і адным з найбольш буйных вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў Гродзенскай вобласці.

Сельская гаспадарка ў раёне з'яўляецца асноўной галіной і займае больш за 80% у агульнай структуры вытворчасці. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы спецыялізуюцца на вытворчасці малака, мяса, займаюцца вырошчваннем збожжавых культур, цукровых буракоў, рапсу, бульбы.

Сельскагаспадарчая вытворчасць прадстаўлена 6 камунальнымі ўнітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, філіялам Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнэрга» аграфірма «Стары Дворац», філіялам ААТ «Малочны Мір», сельскагаспадарчае вытворчае прадпрыемства «АграМiр», раенным унітарным сельскагаспадарчым прадпрыемствам «Масаляны», ААТ «Бераставіцкая птушкафабрыка», 22 фермерскімі гаспадаркамі.

У раёне 49710 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку 36604 раллі, 12725 га лугавых і 381 га садоў і ягаднікаў. Разаранасць зямель складае 73,6%. На адну гаспадарку ў сярэднім прыходзіцца 3625 гектараў раллі. Сярэдні бал раллI складае 39,1, сельгасугоддзяў - 37,9.

У сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маецца больш за 36 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 10385 кароў (з іх 305 галоў мясной напрамкі), больш за 35,0 тыс.галоў свіней.

У сельскагаспадарчай вытворчасці занята 2206 чалавек.

Валаўтвараючымі  гаспадаркамі ў раёне з'яўляюцца КСУП «Пагранічны-Агра», КСУП «Варанецкі», РСУП «Алекшыцы», яны па многіх паказчыках з'яўляюцца і лідарамі ў сельскагаспадарчай вытворчасці.

За 2019 год прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі склаў 9,7 млн. руб. У цэлым па раёне атрымана чыстага прыбытку на суму 7,8 млн. рублёў, пры рэнтабельнасці 7,3 %.

Сярэднямесячная аплата працы ўзрасла да ўзроўню 2018 года на 14,7% і склала 943,0 рублёў. У 2019 годзе атрымана ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур 46,9 ц/га, цукровых буракоў 429 ц/га, рапсу 32,3 ц/га. За 2019 год надой на карову склаў 7213 кілаграм, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе буйнай рагатай жывёлы 700 грам, сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе свіней 624 грама. У галіне малочнай жывёлагадоўлі пераважаюць малочныя фермы новага пакалення з круглагадовым стацыянарным камбIбоксавым утрыманнем кароў і даеннем іх у аўтаматызаваных даільных залах. У цяперашні час у раёне працуе 15 такіх комплексаў, дзе дойныя 9339 каровы або 93% ад усяго пагалоўя кароў. У гаспадарках раёна маецца 348 трактароў, у тым ліку 38 энерганасычаных з магутнасцю 250 л. с. і вышэй, з іх 13 імпартных.

Пералік сажалак Бераставіцкага раёна прыдатных для рыбаводства (у т. ч. ў рэкрэацыйных мэтах)