Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пл. Ратушная, 1
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога

Марцішэвіч Наталля Мікалаеўна 
– загадчык сектара па прызначэнні і выплаце пенсій і дапамог

кабінет № 12, 
тэлефон 2 -33-08

За перыяд з 01.01.2018 па 30.11.2018 за дзяржаўнай адраснай  сацыяльнай  дапамогай  звярнуліся 568 чалавек. Прызначана дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога 573 грамадзянам на суму 172 990,58  рублёў. 

У тым ліку:

1. штомесячная сацыяльная дапамога прызначана 191 грамадзяніну на суму 57211,63 рублёў, у тым ліку:

Сярэдні памер штомесячнай дапамогі – 49,92 рублёў на чалавека. 

2. аднаразовая сацыяльная дапамога прызначана 15 грамадзянам на суму 2350,20 рублёў, у тым ліку:

Сярэдні памер аднаразовай дапамогі – 156,68 рублёў на чалавека. 

3. сацыяльную дапамогу для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузкаў атрымалі 334 чалавека на суму 93687,45 рублёў. 

4. за забеспячэннем прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця звярнуліся 25 сямей. Прынята рашэнне аб забеспячэнні прадуктамі харчавання 33 дзяцей. Усяго за студзень-лістапад 2018 года выдадзена бясплатнае харчаванне на агульную суму 19741,30  рублёў.

Прыняты рашэнні аб адмове 8 грамадзянам:

2 грамадзянам, якія далі няпэўныя звесткі аб складзе сям’і, неабходныя для вызначэння памеру дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі.

1 непрацуючаму грамадзяніну  працаздольнага ўзросту, які не зарэгістраваны ў дзяржаўнай службе занятасці ў якасці беспрацоўнага;

1 грамадзяніну  ў сувязі з перавышэннем яго сярэднедушавога даходу  крытэрыю патрэбнасці;

1 грамадзяніну ў сувязі з адсутнасцю цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць;

2 грамадзянам, якія мелі права на сацыяльную дапамогу, па прычыне смерці,

1 грамадзяніну ў сувязі з тым, што ён знаходзіцца на прымусовым лячэнні.