Афіцыйны сайт
Адрас:
231778, г.п. Вялікая Бераставіца,
пер. Зялёны, 3
Электронная пошта:
berestrec@mail.grodno.by
Тэлефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Будаўніцтва

АДДЗЕЛ АРХІТЭКТУРЫ І БУДАЎНІЦТВА
БЕРАСТАВІЦКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА



Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва 
СТАНЕВІЧ Алена Аляксееўна 
тэл. 2-14-64 

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб па асабістых пытаннях ажыццяўляецца кожны чацвер з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 15.00 гадзін.


Галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва:
Атарык Мікалай Іванавіч 
тэл. 2-14-64


Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 ліпеня 2017 г. № 240 «Аб дзяржаўнай падтрымкі грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў»


Пералік населеных пунктаў Бераставіцкага раёна, якія падлягаюць газіфікацыі

Спіс арганізацый, якія атрымалі атэстаты адпаведнасці на выкананне работ па абследаванні будынкаў і збудаванняў у мэтах падрыхтоўкі заключэння па надзейнасці, нясучай здольнасці і ўстойлівасці канструкцый самавольных пабудоў

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва Бераставіцкага райвыканкама рэалізуе дзяржаўную горадабудаўнічую палітыку ў межах раёна, забяспечвае прыняцце абгрунтаваных архітэктурных і будаўнічых рашэнняў у мэтах фарміравання спрыяльнага асяроддзя пражывання насельніцтва раёна, забеспячэння дзяржаўнага кантролю за распрацоўкай і рэалізацыяй горадабудаўнічых і архітэктурных праектаў, планіроўкай і забудовай населеных пунктаў.

У 2016 г. у Бераставіцкім раёне ўведзена ў эксплуатацыю 1 955 кв. м. агульнай плошчы жылля, з іх чатырохкватэрны жылы дом у аг. Малая Бераставіца агульнай плошчай 306 кв. м. - у сельгасарганізацыі, двухкватэрны жылы дом па вуліцы Дзяржынскага ў г. п. Б. Бераставіца (заказчык – Бераставiцкае РУП ЖКГ), агульнай плошчай 189 кв. м., 1 460 кв. м. – індывідуальныя жылыя дамы грамадзян, у тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай – 974 кв. м. 

 

Уведзены ў эксплуатацыю два аб'екта «Газазабеспячэнне вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Мурована Бераставіцкага раёна» і «Газазабеспячэнне вуліцы Зялёнай у вёсцы Мурована Бераставіцкага раёна», працы па якім выконваліся на падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 г. № 368 «Аб мерах па рэгуляванні адносін пры газіфікацыі прыродным газам эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян» на ўмове фінансавання: 70 % - за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, 30 % - за кошт сродкаў грамадзян.