Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

ДА ВЕДАМА ВЫБАРШЧЫКАЎ!

27.07.2024
ДА ВЕДАМА ВЫБАРШЧЫКАЎ!
У адпаведнасці з артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання з 4 па 8 жніўня 2020 г. уключна.

Датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін.

Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.

Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках для галасавання, якія ўтвораны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. 

У дзень выбараў 9 жніўня 2020 г. участковыя камісіі працуюць-з 8.00 да 20.00 гадзін. 

З мэтай прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVID-19, пры наведванні ўчастка для галасавання РЭКАМЕНДУЕМ: 

- знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі); 

- выконваць сацыяльную дыстанцыю (не менш 1-1, 5 м); 

- прад’яўляць дакумент, які пацвярджае асобу, у разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі;

 - выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі для пастаноўкі подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.
© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.