Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Эйсмантаўскі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: вул.Юбілейная, 20
аг. Вялікія Эйсманты, 231785
Бераставіцкі раён
Гродзенская вобласць
eismont_berest@berestovitsa.gov.by
тэлефон «гарачай лініі»: (01511) 74-2-35

РЭЖЫМ ПРАЦЫ:

 

Дзень тыдня

Час працы

Абедзены перапынак

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца

8.00 – 17.00

13.00 – 14.00

Серада

8.00 – 20.00

13.00 – 14.00

Субота, нядзеля 

Выхадны дзень

 

Старшыня
Болдак
Ганна Васільеўна
тэл./факс:  (01511) 74-2-45









Кіраўнік спраў
Легашчова
Ірына Уладзіміраўна
тэл./факс:  (01511) 74-2-35

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Эйсмантаўскім сельскім выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"
 
Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Эйсмантаўскім сельскім выканаўчым камітэтам у дачыненні суб'ектаў гаспадарання ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні суб'ектаў гаспадарання"
 
ГРАФІК асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Эйсмантаўскім сельскім выканаўчым камітэце

Звярнуцца ў Эйсманткі сельвыканкам можна некалькімі спосабамі: 
- запісацца на прыём да старшыні сельвыканкама па тэлефону 74-2-35 з 8.00 - 13.00 гадзін, 14.00 - 17.00 гадзін (у працоўныя дні);
- напісаць ліст і накіраваць яго па адрасе: 231858, аг. Вялікія  Эйсманты, вул. Юбілейная, 20;
- для атрымання інфармацыі даведачна-кансультацыйнага характару, звязанай з дзейнасцю сельвыканкама, патэлефанаваць на «гарачую лінію» па тэлефоне 74-2-35 з 8.00 - 13.00 гадзін, 14.00 - 17.00 гадзін (у працоўныя дні);
- напісаць электронны зварот праз спецыяльны сервіс https://обращения.бел.
 
Дзейнасць мясцоваго кіравання i самакіравання арганізуецца i ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.
 
Парадак разгляду зваротаў

Рэквізіты банкаўскага рахунка для ўнясення платы, якая збіраецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Эйсмантаўскі сельсавет Бераставіцкага раёна быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года. Тэрыторыя сельсавета складае 7 634,1 га. У 16 населеных пунктах: Вялікія Іодкавічы, Вялікія Эйсманты, Барыскі, Валотынь, Жукевічы, Кавалі, Каенеўцы, Кулікі, Малыя Іодкавічы, Мацеевічы, Місевічы, Міхаліно, Рымуцеўцы, Станевічы, Цыдзікі, Ярмолічы на 1 студзеня 2024 г. пражывае 963 чалавек.

Адміністрацыйны цэнтр – аграгарадок Вялікія Эйсманты размешчаны ў 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Вялікая Бераставіца, у 50 км ад абласнога цэнтра г. Гродна. У 2009 годзе вёска Вялікія Эйсманты перайменавана ў аграгарадок Вялікія Эйсманты.

На тэрыторыі сельсавета пражывае пенсіянераў 303 чалавека, 540 працаздольнага насельніцтва, 119 дзяцей, 15 адзінокіх грамадзян пенсіоннага ўзросту. З агульнага спіска 46 інвалідаў, з іх 2 дзяцей.

На тэрыторыі сельсавета працуе 5 магазінаў з іх 1 належыць Бераставіцкаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, 1 – ГП «Варанецкі» і 3 індывідуальнага прадпрымальніка,   15 вёсак абслугоўваюцца аўтакрамамі, якія два разы ў тыдзень ажыццяўляюць выязны гандаль.

Сацыяльна-культурная сфера прадстаўлена:
- філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Вялікія Эйсманты дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці";
- філіял "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" дзяржаўнай установы культуры "Бераставіцкая раённая бібліятэка імя О.М.Кавалеўскага";
- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вялікаэйсмантаўская сярэдняя школа»;
- дзяржаўная ўстанова адукацыі «Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад»;
- Эйсмантаўскі філіял дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бераставіцкая дзіцячая школа мастацтваў»;
- Эйсмантаўская амбулаторыя ўстановы аховы здароўя “Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца”;
- Эйсмантаўская бальніца сястрынскага догляду;
- аградвор «Птушка»;
- аградвор «Аркада».

Абслугоўваюць насельніцтва ў аг. Вялікія Эйсманты паштовае аддзяленне, аддзяленне АЗБ “Беларусбанк”, комплексна-прыёмны пункт Бераставіцкага унітарнага прадпрыемства бытавога абслугоўвання насельніцтва.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 1 гаспадарка – камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Варанецкі», дырэктар –Ярэміч Юрый Казимиравич.

Графік бытавога абслугоўвання насельніцтва

У аграгарадку Вялікія Эйсманты функцыянуе касцёл Прасвятой Дзевы Марыі, які з'яўляецца помнікам архітэктуры 18 стагоддзя.

На тэрыторыі Эйсмантаўскага сельсавета знаходзіцца 2 помніка воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 года.

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.