Версія для друку
Памер
+
Друк

Аб рабоце аддзела загса

24.07.2017
Аб выніках работы органаў загса Бераставіцкага раёна за 2018 год

«Міма загса не пройдзеш», - кажуць у народзе.  Сапраўды, усе самыя важныя падзеі ў жыцці чалавека тут фіксуюцца і ператвараюцца з асабістых лёсаў у афіцыйную статыстыку. Аснову статыстыкі органаў загса складаюць колькасныя паказчыкі рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выканання юрыдычна значных дзеянняў.

Рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ў Бераставіцкім раёне ажыццяўляюць аддзел загс і шэсць сельскіх выканаўчых камітэтаў. 

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2010  № 200 «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявам грамадзян» аддзелам загса ажыццяўляюцца наступныя адміністрацыйныя працэдуры:
5.1 - рэгістрацыя нараджэння;
5.2 - рэгістрацыя заключэння шлюбу;
5.3 - рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства;
5.4 - рэгістрацыя ўстанаўлення мацярынства;
5.5 - рэгістрацыя смерці;
5.6 - рэгістрацыя скасавання шлюбу па рашэннях судоў, уступіўшых ў законную сілу да 1 верасня 1999 г.;
5.61 - рэгістрацыя скасавання шлюбу па ўзаемнай згодзе мужа і жонкі, якія не маюць агульных непаўналетніх дзяцей і спрэчкі аб маёмасці (згодна арт. 351  Кодэкса аб шлюбе і сям і);
5.7 - рэгістрацыя ўсынаўлення;
5.8 - рэгістрацыя перамены прозвішча, уласнага імені, імені па бацьку;
5.9 - выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
5.10 - унясенне змяненняў, дапаўненняў і выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану;
5.11 - аднаўленне запісаў актаў грамадзянскага стану;
5.12 - ануляванне запісаў актаў грамадзянскага стану; 
5.13 - выдача даведак аб нараджэнні і смерці;
5.14 - выдача даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, аб запісе акта грамадзянскага стану, аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, паведамленняў аб адсутнасці запісу акта грамадзянскага стану. 

Сельскімі выканаўчымі камітэтамі ажыццяўляюцца наступныя адміністрацыйныя працэдуры:

5.1 - рэгістрацыя нараджэння;
5.2 - рэгістрацыя заключэння шлюбу паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;
5.3 - рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства па сумеснай заяве бацькаў пры адначасовай рэгістрацыі нараджэння;
5.5 - рэгістрацыя смерці;
5.13 - выдача даведак аб нараджэнні і смерці.

У 2018 годзе ў Бераставіцкім раёне складзена 508 запісаў актаў грамадзянскага стану ўсіх відаў: 
 115 запісаў актаў аб нараджэнні; 
 92 запісы акта аб заключэнні шлюбу;
 261 запіс акта аб смерці;
 24 запісы акта аб устанаўленні бацькоўства;
 2 запісы акта аб перамене імені;
 2 запісы акта аб усынаўленні;
 12 запісаў актаў аб скасаванні шлюбу. 

У 2018 г. у аддзел загс Бераставіцкага райвыканкама паступіла 11 заяў  аб рэгістрацыі скасавання шлюбу ў адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса РБ аб шлюбе і сям'і, 1 заява аб рэгістрацыі скасавання шлюбу па рашэнні суда, якое ўступіла ў законную сілу да 1 верасня 1999 г., 1 заява на дапаўненне запісу акта аб скасаванні шлюбу.
    
Сельвыканкамамі раёна ў 2018 годзе здзейснена запісаў актаў грамадзянскага стану:  
 аб нараджэнні  - 72;
 аб смерці  -  150;
 аб шлюбе  -  6; 
 аб устанаўленні бацькоўства – 9. 

Усяго сельвыканкамамі Бераставіцкага раёна здзейснена 237 запісаў актаў грамадзянскага стану ўсіх відаў:
 Пагранічным сельвыканкамам – 65;
 Алекшыцкім сельвыканкамам – 42; 
 Канюхоўскім сельвыканкамам – 41;
 Эйсмантаўскім сельвыканкамам – 38; 
 Малабераставіцкім сельвыканкамам – 29;
 Бераставіцкім сельвыканкамам –  22.

У 2018 годзе ў аддзел загс і сельвыканкамы Бераставіцкага раёна паступіла 1350 заяў грамадзян аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (у аддзел загс –  891 заява, у сельвыканкамы раёна –  459 заяў), што на 135 заяў менш, чым у 2017 г., калі паступіла 1485 заяў. 
 
Аддзелам загса і сельвыканкамамі ў 2018 годзе выдадзена 1643 даведак  і іншых дакументаў на падставе заяў грамадзян (аддзелам загса 1183 дакумента, сельвыканкамамі – 460 дакументаў). Гэта на 190 дакументаў менш, чым у 2017 годзе (1833 дакументаў). 

З'яўленне на свет дзіцяці – падзея, якой чакаюць многія сем'і. Дзіця – гэта і вялікая радасць, і шчасце, і вялікая адказнасць бацькаў за выхаванне маленькага чалавечка. Важным прызнаннем праў новага чалавека з'яўляецца дзяржаўная рэгістрацыя нараджэння.

Колькасць запісаў актаў аб нараджэнні ў 2018 годзе значна скарацілася. Усяго па раёне здзейснена – 115 запісаў актаў аб нараджэнні,  што на 32 запісы менш, чым у 2017 г. (у 2017 г. – 147): 
 аддзелам загса – 43 (у 2017 годзе – 70 запісаў актаў);
 Пагранічным сельвыканкамам – 19 (у 2017 годзе – 19 запісаў актаў);
 Бераставіцкім – 12 (у 2017 годзе – 16 запісаў актаў);
 Эйсмантаўскім – 11 (у 2017 годзе – 10 запісаў актаў);
 Канюхоўскім - 10 (у 2017 годзе – 7 запісаў актаў);
 Малабераставіцкім – 10 (у 2017 годзе – 10 запісаў актаў);
 Алекшыцкім – 10 (у 2017 годзе – 15 запісаў актаў).

17 рэгістрацый нараджэння праведзена ва ўрачыстай абстаноўцы (14 – аддзелам загса, 3 – Пагранічным сельвыканкамам).

З 115 народжаных дзяцей – 39 сталі першынцамі ў сем'ях, 42 нарадзіліся ў сем'ях другімі, 23 з'явіліся на свет трэцімі, чацвёртымі – 8, шостымі – 3.

У Бераставіцкім раёне ў мінулым годзе зарэгістравана нараджэнне  58 хлопчыкаў і 57 дзяўчынак. 

Аддзелам загса зарэгістравана нараджэнне 43 дзяцей (на 27 рэгістрацый менш, чым у 2017 г.): 23 хлопчыка і 20 дзяўчынак.  

Сярэдні ўзрост маці па раёне склаў 27 гадоў, бацькі - 30 гадоў. Узрост маці вагаецца ад 16 гадоў да 41 года. У асноўным жанчыны нараджалі дзяцей ва ўзросце 20 - 40 гадоў. Ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў маці сталі 3 жанчыны. На момант нараджэння дзіцяці самай маладой маці споўнілася 16 гадоў, дзве жанчыны сталі маці ў 17 год. Узрост бацькаў вагаецца ад 18 да 40 гадоў. Самым маладым бацькам споўнілася па 18 год.  

Моднай можа не толькі адзенне. Выбар імені нярэдка вызначаецца тэндэнцыямі часу. Таму вельмі важным рашэннем для бацькоў становіцца выбар імені для свайго дзіцяці. Не трэба забываць, што для дзіцяці арыгінальнасць бацькаў падчас можа звярнуцца вялікімі праблемамі. Мудрагелістыя імёны асабліва цяжка насіць сарамлівым дзеткам. Рэдкія і дзіўныя імёны часта становяцца прычынай кпінаў у асяроддзі равеснікаў. Гэта вядзе да з'яўлення псіхалагічных комплексаў. Пасталеўшы, чалавек па-ранейшаму адчувае дыскамфорт. Некаторыя людзі па гэтай прычыне адважваюцца на змену імені.

Сапраўднай уцехай становіцца нараджэнне хлопчыка, як прадаўжальніка прозвішча, будучай гордасці бацькаў. Назваць хлопчыка - справа нялёгкая. Імя будучага мужчыны пэўна не толькі прыгожым і гучным, але яшчэ і асацыіравацца з сілай, цвёрдасцю. 

Самым папулярным мужчынскім імем 2018 года стала Арцём.  Другое месца па папулярнасці належыць імёнам Канстанцін і Раман. Трэцюю прыступку п'едэстала папулярнасці займаюць імі Яўген, Максім, Марк. У разрад папулярныя можна таксама аднесці імёны Андрэй, Багдан, Віктар, Данііл, Дзмітрый, Захар, Кірыл, Міхаіл, Мікіта. Акрамя пералічаных імён для хлапчукоў выбіралі і такія добра знаёмыя і любімыя імёны як Аляксандр, Уладзіслаў, Вячаслаў, Дзяніс, Іван, Ілья, Мікалай, Сямён, Цімафей, Яраслаў. У разрад рэдкія можна аднесці імёны Герман, Марат, Марцін, Мірон, Назар, Себасцьян, Юлій.

Ганаровае першае месца сярод жаночых імён у імені Ева. Шэсць дзяўчынак названы гэтым імем. Другое месца належыць імёнам Валерыя, Варвара, Дар'я, Маргарыта, Марыя, Ульяна. Трэцяе месца дзеляць паміж сабой імёны Аліса, Ганна, Арына, Аксіння, Эмілія. Называлі ў 2018 годзе дзяўчынак простымі і вельмі добра знаёмымі імёнамі: Аляксандра, Анастасія, Вераніка, Вікторыя, Кацярына, Алена, Надзея, Сафія. Папулярнымі ў 2018 г. былі і такія імёны як Аляўціна, Аліна, Амілія, Анжэла, Віялета, Улада, Дарына, Дамініка, Караліна, Мая, Мар'яна, Міраслава, Ніколь, Пелагея, Эрыка.

У жыцці маюць месца розныя сітуацыі і абставіны. Не заўсёды дзеці нараджаюцца ў зарэгістраваным шлюбе. Аднак многія бацькі, нягледзячы на тое, што ў шлюбе з маці дзіцяці не знаходзяцца, усё ж прызнаюць сваё бацькоўства і гатовы аформіць яго афіцыйна. Мэта рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства – устанаўленне паходжання дзяцей ад бацькаў, якія не знаходзяцца ў шлюбе паміж сабой, што дапамагае ахове праў і інтарэсаў дзяцей. 

У 2018 годзе органамі загса раёна здзейснена 24 запісы акта аб устанаўленні бацькоўства (у 2017 годзе – 23 запісы акта):
 аддзелам загса – 15 запісаў актаў (у 2017 годзе – 19);
 Бераставіцкім сельвыканкамам – 2 запісы акта (у 2017 годзе - 1);
 Канюхоўскім сельвыканкамам – 2 запісы акта (у 2017 годзе - 3);
 Малабераставіцкім сельвыканкамам – 2 запісы акта (у 2017 годзе - 0);
 Пагранічным сельвыканкамам – 2 запісы акта (у 2017 годзе - 0);
 Эйсмантаўскім сельвыканкамам – 1 запіс акта (у 2017 годзе - 0);
 Алекшыцкім сельвыканкамам – --- (у 2017 годзе - 0).

Трэба адзначыць, што ў 11 выпадках рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства праводзілася адначасова з рэгістрацыяй нараджэння дзіцяці. З 24 запісаў актаў аб устанаўленні бацькоўства, учыненых у нашым раёне, 22 запісы акта здзейснены на падставе сумеснай заявы бацькаў дзіцяці, 2 – на падставе рашэнняў суда. 

У 2018 годзе лік створаных шлюбных саюзаў хоць і нязначна, але павялічыўся. Усяго ў 2018 г. у нашым раёне здзейснена 92 запісы акта аб заключэнні шлюбу. З іх аддзелам загса зарэгістравана 86 шлюбаў, 6 – сельвыканкамамі раёна (Алекшыцкім, Пагранічным і Эйсмантаўскім  сельвыканкамамі - па 2 шлюбы). 

З 92 зарэгістраваных шлюбаў:
 47 зарэгістравана ва ўрачыстай абстаноўцы (з іх: 27 па індывідуальнаму сцэнарыю, 7 з выездам да месца правядзення ўрачыстасці);
 15 зарэгістравана на беларускай мове.

Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын па раёне склаў 28 гадоў, жанчын - 26 гадоў. Мужчыны ўступалі ў шлюб ва ўзросце 18 - 60 гадоў, жанчыны – 15 - 57 гадоў.  

З 92 шлюбаў, заключаных у нашым раёне,  у 65 выпадках маладыя людзі ўступілі ў шлюб упершыню. Паўторна ўступілі ў шлюб 36 чалавек, з іх у 18 выпадках паўторна ўступіў у шлюб адзін з пары, у 9 выпадках і ён, і яна ўступілі ў шлюб паўторна.

З агульнага ліку шлюбаў 6 зарэгістравана з удзелам замежных грамадзян. Шлюб з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь заключылі грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Украіны і Рэспублікі Польшча. 

Аддзелам загса ў 2018 годзе здзейснена 12 запісаў актаў аб скасаванні шлюбу. Праўда, дадзеная лічба не з'яўляецца якасным паказчыкам, бо шлюбы касуюцца яшчэ і судом. У 2018 годзе ў аддзел загс Бераставіцкага райвыканкама паступіла 36 копій рашэнняў судоў аб скасаванні шлюбу (у 2017 – 37, у 2016 – 35, у 2015 – 42, у 2014 годзе – 39, у 2013 – 45, у 2012 – 74), 11 паведамленняў аб скасаванні шлюбу з другіх органаў загса, на падставе якіх былі зроблены адпаведныя адзнакі ў запісах актаў аб заключэнні шлюбу.

У параўнанні з папярэднім годам павялічыўся лік рэгістрацый скасавання шлюбаў пры адначасовай наяўнасці 3 умоў: узаемнай згоды мужа і жонкі, адсутнасці сумесных непаўналетніх дзяцей і адсутнасці спрэчкі аб маёмасці. У 2018 г. у аддзел загса паступіла 11 заяў  аб рэгістрацыі скасавання шлюбу ў адпаведнасці з артыкулам 351 Кодэкса РБ аб шлюбе і сям'і, 1 заява аб рэгістрацыі скасавання шлюбу па рашэнні суда, якое ўступіла ў законную сілу да 1 верасня 1999 г., 1 заява на дапаўненне запісу акта аб скасаванні шлюбу.  

Нікуды не падзенешся і ад журботнай статыстыкі. У 2018 годзе ў Бераставіцкім раёне здзейснены 261 запіс акта аб смерці, што на 15 менш, чым у 2017 г. (у 2017 г. - 276). Аддзелам загса складзена 111 запісаў актаў аб смерці (у 2017 годзе - 124 запісы акта аб смерці),  сельвыканкамамі – 150 (у 2017 годзе – 152 запісы акта): 
 Пагранічным сельвыканкамам – 42 запісы акта (у 2017 годзе - 44);
 Алекшыцкім сельвыканкамам – 30 запісаў актаў (у 2017 годзе - 25);
 Канюхоўскім сельвыканкамам – 29 запісаў актаў (у 2017 годзе - 33);
 Эйсмантаўскім сельвыканкамам – 24 запісы акта (у 2017 годзе - 21);
 Малабераставіцкім сельвыканкамам – 17 запісаў актаў (у 2017 годзе - 9);
 Бераставіцкім сельвыканкамам – 8 запісаў актаў (у 2017 годзе - 20).

У 2018 г. у Бераставіцкім раёне зарэгістравана смерць 136 жанчын і 125 мужчын. Зарэгістравана смерць 53 чалавек, якія памерлі ў працаздольным узросце: 45 мужчын і 8 жанчын.

Сярэдні ўзрост па раёне мужчын, якія памерлі ў 2018 г., складае 65 год, жанчын – 80 год.

Назіраючы за дэмаграфічнымі працэсамі, трэба падкрэсліць, што аналіз колькасных паказчыкаў апошніх гадоў прымушае звярнуць увагу на фактычныя лічбы. Колькасць нараджэнняў падае, дынаміка па смяротнасці нестабільная. Розніца паміж колькасцю складзеных запісаў актаў аб смерці і аб нараджэнні ў 2018 годзе склала  146 запісаў, у 2017 годзе – 129 запісаў, у 2016 годзе - 112 запісаў, у 2015 годзе - 124 запісы, у 2014 годзе - 139 запісаў, у 2013 годзе - 151 запіс, у 2012 годзе - 104 запісы. 

У мінулым годзе права змяніць прозвішча ў аддзеле загса выкарысталі 2 чалавека. Прычыны розныя, але яны заўсёды важныя: жаданне насіць агульнае з маці прозвішча, жаданне вярнуць радавое прозвішча.

На працягу мінулага года вялікая работа праводзілася ў адным з самых складаных напрамкаў нашай дзейнасці – унясенне змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісые актаў грамадзянскага стану.

У 2018 годзе ў аддзел загса Бераставіцкага райвыканкама паступіла:
 30 заяў грамадзян аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану ад грамадзян;
 10 матэрыялаў з другіх органаў загса.

На падставе паступіўшых заяў складзена 26 заключэнняў аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану (у 2017 – 40). 4 змяненні (у 2017 – 9) унесены без вынясення заключэнняў. 

Разам з дзяржаўнай рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану ў вядзенні органаў загса знаходзяцца шмат іншых пытанняў: унясенне змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў у запісы актаў грамадзянскага стану, выкананне паведамленняў, якія паступілі з другіх органаў загса, выдача паўторных пасведчанняў і даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, даведак аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу, выдача паведамленняў аб адсутнасці актаў грамадзянскага стану іншыя.

У 2018 годзе аддзелам загса выдадзена:
  149 паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
 154 даведкі аб нараджэнні і смерці;
 545 даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану;
 20 даведак аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу;
  накіравана на падставе запытаў дзяржаўных органаў 98 копій запісаў актаў грамадзянскага стану.

У абавязкі аддзела загса ўваходзіць і аказанне міжнароднай прававой дапамогі па выпатрабаванні і перасылцы дакументаў аб  дзяржаўнай рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану з тэрыторый замежных дзяржаў. 

У 2018 годзе: 
 аказана дапамога 9 грамадзянам па выпатрабаванні дакументаў з тэрыторыі замежных дзяржаў (6 даведак і 4 паўторныя пасведчанні). Дакументы выпатрабаваны з кампетэнтных органаў Расійскай Федэрацыі, Грузіі, Украіны, Рэспублікі Узбекістан;
 з кампетэнтных органаў замежных дзяржаў атрымалі і выканалі                  3 прававыя дапамогі аб выпатрабаванні даведак, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану (з Расійскай Федэрацыі), 4 - аб выпатрабаванні паўторных пасведчанняў (з Расійскай Федэрацыі), 1 – аб выпатрабаванні копій запісаў актаў (з Расійскай Федэрацыі), 1 матэрыял аб унясенні змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў (з Расійскай Федэрацыі);
 атрымана 2 заявы асабіста ад грамадзянкі Рэспублікі Польшча аб выпатрабаванні даведкі, якая ўтрымлівае звесткі з запісу акта аб заключэнні шлюбу, і паўторнага пасведчання аб нараджэнні. 
Таксама адной з асноўных функцый аддзела загса з'яўляецца фарміраванне архіўнага фонда запісаў актаў грамадзянскага стану, сістэматызацыя, улік і захоўванне актавых кніг. Аддзелам загса праводзіцца вялізная работа па стварэнні электроннага архіва. У цяперашні час у электронны варыянт унесена запісаў актаў:
 аб нараджэнні па 1998 год;
 аб заключэнні шлюбу па 1994;
 аб смерці па 1992 год;
 аб скасаванні шлюбу па 1999 год;
 аб перамене імені па 1954 год.

У аддзеле загса вядзецца папярэдні запіс на рэгістрацыю заключэння шлюбу, а таксама на ажыццяўленне ўсіх адміністрацыйных працэдур па тэлефоне або пры непасрэдным звароце, а таксама папярэдняе кансультаванне па пытаннях рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.

Аддзел загс ажыццяўляе падрыхтоўку і выдачу даведак і паўторных пасведчанняў па тэлефонных заяўках для наступнай выдачы іх грамадзянам пры асабістым звароце. 

У  2018 годзе: 
 128 зваротаў паступіла па папярэднім запісе ўсяго, што на 6 зваротаў больш, што ў 2017 г. (у 2017 г. – 122 звароты);  
 93 даведкі, якія ўтрымліваюць звесткі з запісаў актаў грамадзянскага стану, выдадзены па папярэднім запісе (па тэлефонным заяўкам), што на 17 менш, чым у 2017 г. (у 2017 г. – 110);
 7 даведак аб адсутнасці запісу акта аб заключэнні шлюбу выдадзена па папярэднім запісе (у 2017 годзе зваротаў не паступала);
 19 паўторных пасведчанняў выдадзена па папярэднім запісе (па тэлефонным заяўкам), што на 16 менш, чым у 2017 г. (у 2017 г. – 35);
 паступіла па папярэднім запісе 36 зваротаў на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры «Рэгістрацыя заключэння шлюбу», што на 17 больш, чым у 2017 г. (у 2017 г. – 19);
 1 зварот паступіў на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры «Рэгістрацыя ўстанаўлення бацькоўства» (у 2017 г. – 1 зварот).

Ушаноўванне юбіляраў-мужоў – адзін з метадаў павышэння статусу сям'і ў грамадстве. Такія сем'і з'яўляюцца прыкладам для аднавяскоўцаў, маладых сямей. Аддзелам загса і сельскімі выканаўчымі камітэтамі раёна (Канюхоўскім, Пагранічным, Эйсмантаўскім) зарэгістравана 13 залатых, 2 ізумрудныя, 2 брыльянтавыя юбілеі.

Сёння органы загса – гэта многафункцыянальныя, сучасныя прававыя ўстановы, якія з'яўляюцца важным звяном у структуры выканаўчага камітэта і ўстаноў юстыцыі. Пры рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану супрацоўнікі органаў загса павінны праяўляць максімум увагі, акуратнасць і дакладнасць, бо халатнасць і нядбайнасць могуць прывесці да неадхільных наступстваў.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://berestovitsa.gov.by/by/o_rabote_zags-by/

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА