Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

У Лідзе далі афіцыйны старт акцыі “Культурная сталіца Беларусі 2020”

24.02.2024
Сімвал акцыі і сертыфікат лідчанам перадала першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская. Прыняў яго старшыня Лідскага райвыканкама Сяргей Ложачнік. Урачыстая цырымонія і вялікі канцэрт з гэтай нагоды прайшлі ў Палацы культуры горада.

image-21-02-20-04-02-2.jpeg
Госці маглі здзейсніць неверагоднае падарожжа “Ўздоўж па Віленскай”. Назву яму даў праект музея – тэатралізаваныя касцюміраваныя экскурсіі па адной са старэйшых вуліц горада, што некалі мела назву Віленская. На ёй – шляпны салон, карчма, рынак. А побач – ужо сучасная Ліда і яе жыхары: музыканты, мастакі, майстры народнай творчасці. Тыя, хто сёння захоўвае і перадае будучым пакаленням традыцыі краю. Да прыкладу, белаўзорыстае ткацтва, выцінанкі, саломапляценне.

image-21-02-20-04-04-2.jpegimage-21-02-20-04-04-4.jpegimage-21-02-20-04-04-1.jpegimage-21-02-20-04-04-3.jpegimage-21-02-20-04-04-7.jpeg
Гэту невялікую экскурсію з задавальненнем здзейснілі шматлікія госці імпрэзы. Таксама яны сталі сведкамі адной значнай падзеі. Днямі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў зварот канверт з арыгінальнай маркай “Ліда – культурная сталіца Беларусі-2020”. На ім – пазнавальныя турыстычныя аб’екты горада. Падчас свята ў Лідзе адбылося памятнае гашэнне маркі спецыяльным штэмпелем. Удзел ва ўрачыстасці ўзялі Наталля Карчэўская, Сяргей Ложачнік і дырэктар Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” Андрэй Анісімаў.

image-21-02-20-04-02.jpeg
Само свята аб’яднала лідчан, іх сяброў з усёй Беларусі, прадстаўнікоў мінулых культурных сталіц, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў.

image-21-02-20-04-07-2.jpeg

—  Усіх нас аб’ядноўвае любоў да культуры сваёй радзімы, свайго краю. Невыпадкова Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь зазначыў: каб заставацца беларусам, трэба цаніць сваю культуру, веды, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Толькі культура зможа аб’яднаць і захаваць нацыю, незалежнасць нашай дзяржавы, – зазначыў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк і падкрэсліў, што для Гродзеншчыны не ўпершыню праводзіць значныя мерапрыемствы.

image-21-02-20-04-05-3.jpeg

image-21-02-20-04-02-8.jpeg 
image-21-02-20-04-05-6.jpeg
Багата іх будзе і сёлета, у тым ліку ў Лідзе. – Яны будуць нефармальнымі, цікавымі, увасобяць лепшыя ідэі вобласці, краіны. Міжнародныя архітэктурныя, мастацкія выстаўкі, новыя творы, тут мы пачуем оперу і пабачым балет. Адным словам, усё самае цікавае будзе сканцэнтравана ў Лідзе.
Ліда невыпадкова атрымала гонар насіць высокае званне культурнай сталіцы. Горад вядомы не толькі сваімі архітэктурнымі помнікамі, але і святамі, праектамі. Пра многія слава разышлася далёка за межы краіны.

image-21-02-20-04-05-9.jpeg

— Ліда насамрэч цікавы горад. Летась чатыры гарады імкнуліся набыць статус культурнай сталіцы. Тая праграма, што прапанавалі лідчане, была самая цікавая, – адзначыла Наталля Карчэўская. – І сёння мы імкнёмся, каб не толькі госці, але і нашы суайчыннікі адкрывалі для сябе Беларусь. Спадзяёмся, у Лідзе народзіцца сваё брэндавае мерапрыемства, ініцыятыва, якая будзе падтрымана іншымі гарадамі.

 
image-21-02-20-04-05-7.jpeg
У тым, што лідчане зробяць ўсё запланавае на вышэйшым узроўні, упэўнены старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч. Ён зачытаў прывітальны адрас Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. “Упэўнены, што званне культурнай сталіцы дазволіць вам рэалізаваць розныя праекты, накіраваныя на прэзентацыю культурнай самабытнасці і развіццё беларускай культуры, актывізацыю творчай ініцыятывы і павышэнне турыстычнай прывабнасці рэгіёна. А вашы мэтанакіраванасць, працавітасць зробяць родны край яшчэ больш прыгожым і прымножаць яго багацце”, – гаворыцца ў віншаванні.

image-21-02-20-04-11-5.jpeg
Вялікі канцэрт у Палацы культуры стаў, бадай, першай асабліва значнай падзеяй у жыцці горада ўжо ў статусе культурнай сталіцы. Увогуле цягам года іх будзе багата: святы, фестывалі, імпрэзы, выстаўкі міжнароднага, рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўню. Усяго плануецца каля трох тысяч мерапрыемстваў.

 Упэўнены, мы зможам рознабакова раскрыць патэнцыял нашага горада і прыцягнуць да яго ўвагу ў тым ліку замежных гасцей, – сказаў Сяргей Ложачнік. – Спадзяюся, гэта будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню культурнага супрацоўніцтва і зробіць важны ўнёсак у стварэнне спрыяльнага для развіцця эканамічных і палітычных сувязей сацыяльнага клімату.

Высокую планку будучым святам лідчане задалі падчас святочнага канцэрта, на якім выступілі лепшыя творчыя калектывы і выканаўцы раёна і госці.

image-21-02-20-04-05-2.jpegimage-21-02-20-04-05-5.jpegimage-21-02-20-04-05.jpeg
Яркім працягам свята стала фаер-шоу ў замку.
image-21-02-20-04-11-9.jpeg
image-21-02-20-04-11-2.jpegimage-21-02-20-04-11-11.jpegimage-21-02-20-04-11-10.jpegimage-21-02-20-04-11-14.jpeg

Між іншым сення на свяце ў Лідзе было шмат інтэрактыву. У тым ліку сапраўдная каралеўская цэрэмоніі, якія шмат стагоддзяў таму праходзілі ў замку. Ганаровыя госці «Кульутранй сталіцы Беларусі» пазнаеміліся з экспазіцыяй у башні Лідскага замка, агледзілі галерэі і далучыліся да тэатральнай пастановы.

image-21-02-20-05-24-1.jpegIMG_20200221_164937_1.jpgIMG_20200221_165734.jpgIMG_20200221_171230.jpgIMG_20200221_171043.jpg
Яркі старт акцыі ў той жа час і абяцанне не менш яркага і насычанага на культурныя падзеі году. Ліда як культурная сталіца краіны стане месцам правядзення самых розных свят і імпрэз, у тым ліку рэспубліканскага ўзроўню. З бліжэйшых варта назваць фінал нацыянальнага адбору на міжнародныя конкурсы XXIX Славянскага базару. Менавіта ў Лідзе ўпершыню назавуць імёны тых, хто прадставіць Беларусь на XXIX Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2020” і XVIII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2020”. Канцэрт пройдзе 14 сакавіка ў Палацы культуры.

IMG_20200221_165243.jpg
19 красавіка талентаў чакаюць на праслухоўванні для папулярнага ва ўсім свеце шоў X-Factor.
У маі Ліда прыме Міжнародны фестываль-конкурс міжкультурнага ўзаемадзеяння імя Станіслава Манюшкі. На ліпень запланаваны рэспубліканскі фестываль нематэрыяльнай спадчыны Беларусі, які пазнаёміць гасцей з нематэрыяльнай гсіторыка-культурнай спадчынай краіны, лепшымі фальклорнымі калектывамі, майстрамі народнай творчасці.

https://grodnonews.by/news/glavnoe/u_lidze_dali_afitsyyny_start_aktsyi_kulturnaya_stalitsa_belarusi_2020_budze_dapo_nena.html

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2024.