Версія для друку
Памер
+
Друк

Заработная плата

12.07.2017

Намеснік начальніка ўпраўлення 

Філон Уладзімір Вікенцьевіч 

тэл. 2-12-64  

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна па відах эканамічнай дзейнасці за студзень-жнівень 2019 года склала 843,3 рублёў і павялічылася ў параўнанні з  аналагічным перыядам 2018 года на 12,6 працэнта, у жніўні 2019 года склала 92607 рублеў і павялічылася ў параўнанні з  аналагічным перыядам 2018 года на 13,4 працэнта.

Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) павялічылася ў студзені- жніўні 2019 года на 6,3 працэнта, у жніўні 2019 года – на 7,3 працэнта  да ўзроўня  аналагічных перыядаў  2018 года.

Найбольш высокааплатнымі ў раёне ў студзені-жніўні  2019 года з'яўляліся работнікі: 

У вобласці аплаты працы дзяржаўнымі гарантыямі, умовы і парадак выплаты якіх рэгулююцца працоўным заканадаўствам, з'яўляюцца:

1. Велічыня мінімальнай заработнай платы, якую наймальнік абавязаны прымяняць у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за работу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці рабочага часу. 

2. Памер тарыфнай стаўкі першага разраду, якая ўстанаўліваецца Урадам Рэспублікі Беларусь для работнікаў арганізацый бюджэтнай сферы.

3. Рэспубліканскія тарыфы аплаты працы, якія прадстаўляюць узроўні аплаты працы для канкрэтных прафесійна-кваліфікацыйных груп работнікаў арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту і якія карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі;

4. Памеры даплат, надбавак і іншых умоў аплаты:

4.1. Аплата працы, якая прымяняецца ў асобых умовах, у тым ліку  на цяжкіх работах і на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы;

4.2. Кампенсацыя за работу ў звышурочны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні;

4.3. Аплата працы пры невыкананні норм вырабу, браку і прастоі;

4.4. Даплаты за работу ў начны час, а таксама за работу ў начную змену пры мнагазменным рэжыме;

5. Індэксацыя заработнай платы.

САЦЫЯЛЬНЫЯ НАРМАТЫВЫ

Памер тарыфнай стаўкі 1 разраду для аплаты работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый  з 01.09.2019 г. – 41 руб.

Мінімальная заработная плата з 01.01.2019 г. – 330,0 руб.

Базавая велічыня з 01.01.2019 г. – 25,5 руб.

Бюджэт пражытачнага мінімуму:

(у цэнах чэрвеня 2019г. на перыяд з 1 жніўня 2019г. па 31 кастрычніка 2019г.)

     - у сярэднім на душу насельніцтва  – 230,91  руб.

     - працаздольнае насельніцтва – 257,05  руб.

     - пенсіянеры – 176,75  руб.

Мінімальны спажывецкі бюджэт для сям'і:

(у цэнах чэрвеня 2019г. на перыяд з 1 жніўня 2019г. па 31 кастрычніка 2019г.)

     - працаздольнае  насельніцтва – 473,67 руб.

     - пенсіянеры – 368,92  руб.

     - сям'я з чатырох чалавек – 369,55 руб.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://berestovitsa.gov.by/by/salary-by/

© Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА