Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231778, г.п. Большая Берестовица,
пл. Ратушная, 1
Электронная почта:
berestrec@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

8 июля 2019

«Бераст-Фэст» прайшоў у Вялікай Бераставіцы (+відэа)

Урачыстае адкрыццё  свята  “Бераст-Фэст.Купальская ноч запрашае!” адбылося 6 ліпеня ў летнім амфітэатры гарадскога пасёлка. Год назад фестываль мясцовай культуры “Бераст-Фэст” упершыню гасцінна сустрэў усіх жадаючых з розных куточкаў нашай краіны. І вось  сёння  ён зноў сардэчна запрасіў  гасцей у Вялікую Бераставіцу, каб разам адзначыць свята Купалля.

Сабраўшыхся на адкрыццё свята шчыра прывіталі Бераст і Тавіца, Вяльможа са світай уручылі сімвалічны Указ аб святкаванні “Бераст-Фэсту” старшыні Бераставіцкага райвыканкама Антону Кулісевічу, а “купальнікі” ў нацыянальных уборах і купальскіх вянках запрасілі ўсіх далучацца да святкавання і абавязкова знайсці сваю папараць-кветку.

На працягу дня ўдзельнікаў свята чакае  яшчэ “Зёлкавы фэст”, тэатралізаваная купальская дзея “На Купалу Сонца грае, усіх на свята запрашае!” з удзелам выканаўцаў і творчых калектываў Бераставіцкага раёна, святочны канцэрт з удзелам беларускіх выканаўцаў Вольгі Плотнікавай, групы “ByCity”, цыганскага калектыву “Алюр” (г.Мінск, Беларусь), а таксама зоркі расійскага шансона Кацярыны Галіцынай.

Вечарам арганізатары “Бераст-Фэсту” падрыхтавалі на беразе   возера  разнастайныя прыгоды і выпрабаванні, гаданні на вянках і сапраўднае купальскае вогнішча. А роўна ў поўнач, калі зацвітае чароўная папараць-кветка, “Бераст-Фэст” расквеціць над возерам сапраўдная феерычная дзея.

Далучайцеся!

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара і Сяргея Хілюты

Відэа Віктара Фрыдэля
 

***

На «Бераст-Фэсце» выступіў Алег Жалезнякоў

Канцэртам вядучага саліста ансамбля “Песняры” Алега Жалезнякова пачаліся святочныя мерапрыемствы “Бераст-Фэсту”. Алег Жалезнякоў  павіншаваў бераставічан са святам Івана Купалы, пажадаў усім цудоўнага настрою, чароўнай купальскай ночы і  адкрыў сваё выступленне новай песняй, якая так і называецца “На Купалу”.

Алег Жалезнякоў не ўпершыню выступае на Бераставіччыне, таму мае тут ужо і сваіх прыхільнікаў, якія з нецярпеннем чакалі яго выступлення. Гадзіна канцэрта праляцела незаўважна. За гэты час прагучалі як новыя песні з рэпертуара “Песняроў”, так і тыя, якія ўжо даўно палюбіліся аматарам беларускай песні.

“Ля замкавай гары”,  “Літвінка”, “Чырвоная ружа” і многія іншыя песні ў выкананні Алега Жалезнякова бераставічане віталі шчырымі апладысментамі, падхоплівалі любімыя мелодыі.

Можна без сумнення сказаць, што канцэрт вядучага саліста ансамбля «Песняры» падарыў усім прысутным цудоўны настрой і шмат пазітыўных эмоцый.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара і Сяргея Хілюты

***

«Купальскі кірмаш» працуе на «Бераст-Фэсце»

На працягу ўсяго дня на “Бераст-Фэсце” працуе “Купальскі кірмаш”- сапраўдны горад майстроў, дзе раскінуліся гандлёвыя рады, у якіх прадстаўлены вырабы народных майстроў з розных вугалкоў Беларусі. На свята ў Бераставіцу прыехала больш за 50 народных умельцаў, якія прадстаўлялі Брэст, Пінск, Гродна, Масты, Ваўкавыск, Ліду, Зэльву і іншыя мясціны. Шырокай была не толькі геаграфія ўдзельнікаў “Купльскага кірмашу”, але і спектр вырабаў, якія яны прывезлі да нас на свята.

Вырабы з дрэва, металу,  лазы, саломкі, разьба па дрэву, ганчарныя вырабы,  вышыванкі, цацкі, упрыгожванні – у рамесленых радах вочы разбягаліся ад разнастайнасці вырабаў і іх прыгажосці, якая сведчыць аб таленце майстоў.

Напрыклад, у Ігара Раманенкі з Мастоўскага раёна проста цудоўныя вырабы з дрэва. Гэтай справай ён займаецца усяго толькі трэці год, але прыгажосць яго вырабаў захапляе.

-На “Бераст-Фэсце” былі ў мінулым годзе, вельмі спадабалася, прыехалі зноў. Такія мерапрыемствы даюць магчымасць і сябе паказаць, і ўбачыць, чым іншыя таленавітыя людзі займаюцца.   Спадзяюся, што і мае вырабы з дрэва таксама бераставічанам спадабаюцца, -гаворыць народны ўмелец.

На “Купальскім кірмашы” можна было не толькі ўбачыць і купіць сувенірную прадукцыю народных майстроў, але і нават павучыцца іх майстэрству.  Народныя ўмельцы ахвотна дзяліліся сваімі сакрэтамі і нават праводзілі майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара і Сяргея Хілюты

                                          ***

Отдохнуть и повеселиться на «Бераст Фэсте» может и стар и млад. В парковой зоне разместилась огромная торговая палатка филиала райпотребобщества с разнообразными закусками и напитками.

Но настоящий рай тут создан для ребятишек. Такого многообразия детских аттракционов, пожалуй, никогда раньше не было на празднике в Берестовице. Это и огромные надувные горки, и качели-карусели, и надувные шары, в которых можно поплавать в бассейне с водой, и детская  железная дорога, и многое другое. А по стадиону можно прокатиться на самокатах и спидвеях, которые в аренду можно взять на центральной аллее парка. Ну и, конечно, не обошлось без традиционных сладкой ваты, поп-корнов и прочих сладостей, которые охотно покупают юные посетители праздника.

Вдоволь насытившись праздничной атмосферой, многие посетители не уходят с пустыми руками. На центральной аллее парка и вдоль по улице Ленина расположились многочисленные палатки ремесленников с изделиями из дерева, керамики, самыми разнообразными украшениями, медом и прочими дарами природы. 

А вот что говорят сами гости-ремесленники об организации праздника:

Ольга:

— Мы представляем усадьбу «Старая весь», что в Зельвенском районе. У нас, кстати, единственный в Беларуси Музей насекомых и пчеловодства. Мы привезли панно с бабочками, мед свой, натуральные свечи и украшения с сухоцветами и бабочками.

Мы впервые приехали к вам в Берестовицу, нам очень нравится здесь. Замечательная организация праздника. Покушать можно в одном месте, сцена — в другом месте, очень удачное размещение ремесленников на центральной улице, все к нам могут подойти и выбрать понравившиеся изделия. Очень приятные организаторы, отзывчивые. Покормили нас, как говорят, на убой — первое, второе и третье. Причем бесплатно, мы очень довольны. Единственное, хотелось бы, чтобы население было более активным.

Сергей Хилюта, фото автора

***

“Зёлкавы фэст” стаў яркай падзеяй падчас святкавання Купалля

На Купалле асаблівае ўшаноўванне атрымлівалі купальскія зёлкі. Згодна з народнымі павер’ямі, сабраныя ў гэты дзень расліны набывалі лекавую моц, а купальскія вянкі, сплеценыя з розных кветак, лічыліся магічнымі. Звязаныя з гэтымі абрады, гульні і рытуалы, можна ўбачыць падчас “Зёлкавага фэсту”, які праходзіць у скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

На каларытнай пляцоўцы, стылізаванай пад святочны сялянскі падворак, гучаць песні ў выкананні калектываў аматарскай творчасці філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Праграмай фэсту прадугледжаны экскурс па кульскіх традыцыях і звычаях.

Фота Святланы Ганчаровай

***

“Зёлкавы фэст” стаў яркай падзеяй падчас святкавання Купалля

Надзвычай мнагалюдна і весела было сёння падчас “Зёлкавага фэсту”, дзеі якога былі разгорнуты ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

Гасцей свята чакалі шматлікія выступленні калектываў аматарскай творчасці філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якія знайшлі шчырыя водгукі ў сэрцах прысутных.

Вельмі спадабаўся ўсім майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў і вырабу купальскіх абярэгаў. Дарэчы, падчас святкавання ўсе жадаючыя маглі на месцы сплясці сабе вяночак з прыгожых рамонкаў і васількоў.

Пад звонкія апладысменты і яскравыя ўсмешкі прайшоў майстар-клас па побытавых танцах, пасправабаць свае танцавальныя здольнасці вырашылі многія з гледачоў, і ў іх, дарэчы, нядрэнна гэта атрымоўвалася.

Акрамя таго, кожны жадаючы мог пачаставацца гарбатай з купальскіх лекавых зёлак, смачнай выпечкай, садавінай і агароднінай.

Бераставічане з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у шматлікіх гульнях, забавах і гумарыстычных конкурсах, а шчырыя ўсмешкі не сыходзілі з іх твараў на працягу ўсяго “Зёлкавага фэсту”.

Анжаліка Дудко, фота аўтара

***

«Льецца песня над Бераставіччынай». Канцэртныя праграмы прадоўжылі «Бераст-Фэст» (+відэа)

Купальская дзея прадоўжылася на сцэне амфітэатра пад адкрытым небам. Жыхароў і гасцей свята чакаў тэатралізаваны канцэрт “На Купалу Сонца грае, усіх на свята запрашае” з удзелам выканаўцаў і творчых калектываў Бераставіцкага раёна.

Таксама на святочным канцэрте выступілі зоркі беларускай эстрады Вольга Плотнікава, группа “ByCity” и цыганскі калектыў “Алюр”.

Юлія Прэдко, фота аўтара і Сяргея Хілюты

Відэа Віктара Фрыдэля

***

Катерина Голицына выступила на сцене амфитеатра в Большой Берестовице

Масштабное празднование “Бераст-фэста” продолжилось выступлением звезды российского шансона Катерины Голицыной. Берестовичане встретили певицу бурными аплодисментами и громкими приветствиями, и еще до начала концерта стало понятно: будет захватывающе.
Во время выступления звезда исполнила такие известные хиты, как “Бессовестно счастливая”, “Не дай мне уйти”, “Какая дама пропадает» и многие другие, все они вызвали у слушателей бурю ярких эмоций.
Присутствующие на концерте с удовольствием подпевали, не жалели аплодисментов и искренних слов благодарности за чудесный концерт.

Без сомнений, берестовичане вдоволь насладились хитами, живым звуком, получили море позитивных эмоций и хорошего настроения.

DCIM100MEDIADJI_0028.JPG

Анжелика Дудко, фото автора и Сергея Хилюты
***
“У пошуках папараць-кветкі”. Эстрадна-забаўляльная праграма ля возера адбылася падчас “Бераст-Фэсту” (+відэа)

Пасля канцэртнай праграмы ў амфітэатры ўдзельнікі свята прайшлі тэатралізаваным шэсцем да возера, дзе ўсіх чакалі самыя галоўныя і самыя прыгожыя купальскія абрады – запальванне вогнішча, карагод і гаданне на вянках.

Удзельнікі шэсця на чале з галоўнымі героямі “Бераст-Фэсту” Берастам і Тавіцай перадалі купальскі агонь Купалінцы і Купалішу. Па павер’ям, Купалле называюць таксама і святам агню –сімвала магутнага сонца. Лічылася, што купальскае вогнішча, вакол якога вадзілі карагод, знішчае ўсё дрэннае, што перашкаджае жыць.

Жыхары гарпасёлка таксама прынялі ўдзел у гэтым, бадай, самым прыгожым і відовішчым купальскім абрадзе – карагодзе вакол вялізнага вогнішча. Адбылося і гаданне на вянках – традыцыйная купальская дзея, падчас якой дзяўчаты пускалі свае вянкі з запаленымі свечкамі на ваду ў надзеі знайсці каханне.

Вядома, што на Купалле расліны набывалі лекавую моц, а адна з іх – загадкавая папараць – нават магічную. Існуе легенда пра папараць-кветку, якая распускаецца раз у год, – у ноч на Івану Купалу. Таму, хто адшукае гэту кветку, будзе шчасце і багацце, вечная маладосць і прыгажосць, магчымасць разумець мову звяроў і птушак. На працягу забаўляльнай праграмы ля возера ўсе яе персанажы імкнуліся гэта зрабіць – Карчмар з жонкай Сарай, Кікімары, Лясун, Цыгане і нават Зюзя – зімовы госць, які “пераблытаў” сезоны і на лодцы завітаў на свята. Пераапрануўшыся ў  Вадзянога, ён далучыўся да летняга гуляння.

На працягу купальскага вечара гучала шмат песень у выкананні работнікаў культуры і  ўдзельнікаў аматарскай творчасці, праводзіліся гульні і конкурсы, адбылося частаванне гасцей свята гарбатай з зёлкамі. Людзей было шмат, усе весяліліся і танцавалі.

Кульмінацыяй купальскага “Бераст-Фэсту” стаў відовішчны феерверк. Аднак свята на гэтым не завяршылася: танцавальная праграма з жывой музыкай на пляцоўцы амфітэатра працягвалася аж да трох гадзін ночы.              

Святлана Ганчарова, фота аўтара і Сяргея Хілюты

Відэа Віктара Фрыдэля