Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231778, г.п. Большая Берестовица,
пл. Ратушная, 1
Электронная почта:
berestrec@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

4 января 2020

Да акцыі «Нашы дзеці» далучылася рэдакцыя “Бераставіцкай газеты”

У навагоднія і калядныя дні кожнае дзіця чакае цудаў і казкі. На жаль, не ўсе бацькі маюць магчымасць выканаць запаветныя мары і жаданні сваіх дзяцей, асабліва гэта датычыць малазабяспечаных і няпоўных сем’яў. Аказаць падтрымку найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе грамадства і дзяржавы, прызвана рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая ў гэтыя святочныя дні актыўна праходзіць у нашай краіне.

4 студзеня да акцыі далучыўся і калектыў рэдакцыі “Бераставіцкай газеты”. За сродкі прафсаюзнай арганізацыі нашай установы былі набыты навагоднія падарункі, з якімі галоўны рэдактар Зінаіда Самкова і прафарганізатар Алена Рыжко накіраваліся да сям’і  Улейчык з аграгарадка Кватары, дзе выхоўваюцца трохгадовы Ягор і пяцігадовая Юля.

З вялікай радасцю і захапленнем дзеці  прынялі падарункі, шчаслівыя ўсмешкі на іх тварах сведчылі аб тым, што і машынка, і лялька ім вельмі спадабаліся,  а   іх мама Алеся Яўгеньеўна выказала шчырую падзяку за аказаную ўвагу і клопат пра іх сям’ю.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара