Официальный сайт
Адрес райисполкома:
231778, г.п. Большая Берестовица,
пер. Зеленый, 3
Электронная почта:
berestrec@mail.grodno.by
Телефон: 8-(01511) 2-17-47
Факс: 8-(01511) 2-17-47

Самаробны цуд

Положение о проведении районной выставки-конкурса


Вынікі раённай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Самаробны цуд”

Раённая выстаўка-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Самаробны цуд” праводзілася з мэтай развіцця і папулярызацыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, выяўлення і падтрымкі юных талентаў.

Арганізатарамі выстаўкі-конкурсу з’яўляліся  дзяржаўная установа культуры “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”,  раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, раённая  арганізація Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа,  аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкама, аддзел адукацыі, спорту і турызма Бераставіцкага райвыканкама.

 У выстаўцы-конкурсе прымалі удзел навучэнцы школ, выхаванцы дашкольных устаноў раёна. Узрост удзельнікаў ад 4 да 10 гадоў. 

Выстаўка-конкурс праводзілася  з 8 па 24 снежня 2016 года.

На выстаўку былі прадстаўлены работы, розныя па тэматыцы, кампазіцыі і тэхніцы выканання, традыцыйнага і сучаснага напрамку: вышыўка,народныя лялькі, бісерапляцяненне, вырабы з саломкі, прыродных матэрыялаў, арыгамі.

Пераможцы і прызёры вызначаліся ў двух узроставых катэгорыях: 4-5 гадоў, 6-10 гадоў.

На выстаўку-конкурс  было прадстаўлена  32 працы. Удзел прынялі выхаванцы і навучэнці дзяржаўных устаноў адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”, “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”, “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, “Старадварэцкі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, “Малабераставіцкая сярэдняя школа”,  “Алекшыцкая сярэдняя школа”, “Пархімаўская базавая школа”, “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п.В.Бераставіца”

Пры падвядзенні вынікаў журы ўлічвала:

- выкарыстанне новых тэхнік і тэхналогій у творчых работах;
- кампазіцыйнае і каляровае рашэнне;
- спалучэнне традыцыйнай творчасці і сучаснай культуры;
- арыгінальнасць ідэі, самабытнасць мастацкага ўвасаблення.

Пераможцамі выстаўкі-конкурсу прызнаны:

1-ае месца:

- Смактуновіч Дар’я “Да нас прыходзіць Новы год”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”,  5 год
- Марыновіч Міхаіл “Вавёрка-прыгажуня”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п.В.Бераставіца”, 8 год.

2-ое месца:

- Тапарыўская Варвара “Прыгажуня-ёлачка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”,  4 гады
- Губанаў Арсеній “Добрай раніцы”,  Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”, 4 гады
- Даўгучыц Арцём “Чароўны снегавік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”,  5 год
- Спевак Міхаіл “У чаканні навагодняга цуда”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, 5 год
- Зелянеўская Паліна “Снягір пылая і гарыць”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”,  6 год
- Стрыжакоў Іван “Снегавік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Макараўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа”, 6 год
- Пратасевіч Аніта “Набор сурвэтак”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Алекшыцкая сярэдняя школа”,  10 гадоў

3-е месца:

- Машко Арцём “Спяшаемся да Дзеда Мароза”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вялікабераставіцкі яслі-сад”,  4 гады
- Крывапляс Аляксандра “Сурвэтка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Старадварэцкі  навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 8 год
- Македон Ксенія “Беларусачка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Пархімаўская базавая школа”, 9 гадоў
- Болбат Ірына “Вавёрка”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Паплаўскі навучальна-педагагічны комплекс яслі-сад-базавая школа”, 10 гадоў
- Марцуль Вялянціна “Пеўнік”, Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Малабераставіцкая сярэдняя школа”, 10 гадоў
- Шумель Ганна  “Навагоднія ўпрыгожванні”,  Дзяржаўная ўстанова адукацыі  “Алекшыцкая сярэдняя школа”.

Усе ўдзельнікі раённай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Самаробны цуд” узнагароджаны дыпломамі арганізатараў і салодкімі падарункамі.

Работы пераможцаў і ўдзельнікаў дэманструюцца на выставе ў  дзяржаўнай установе культуры “Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы”. 


Награждение