Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бераставiцкi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
28.01.2020

100 работ, і ўсе — пераможцы. У Бераставіцкім раёне падвялі вынікі выставы-конкурса «Самаробны цуд»

Навагоднія святы скон­чыліся, але ў Берас­тавіцкім раёне іх вырашылі крыху працягнуць. На мінулым тыдні арганізатары традыцыйнай выставы «Самаробны цуд» падводзілі вынікі. Роўна 100 удзель­нікаў і ўдзельніц, 100 работ даслалі на конкурс выхаванцы дзіцячых садкоў і навучэнцы школ. Узнагароджанне ўдзельнікаў праходзіла ў тры этапы. Тры, таму што за адну паездку наведаць усіх было немагчыма. Гэта адзіны конкурс у раёне, дзе падарункі атрымоўвалі не толькі фактычныя пераможцы. Пераможцамі былі ўсе: і дзеці, і іх бацькі. — У гэтым годзе на конкурс даслалі 100 работ, але ў нас было толькі тры канкрэтная намінацыі: «Навагодняя елка» (памерам ад 70 да 100 см), «Аб’ёмная калядная кампазіцыя» (з прыроднага матэрыялу), «Елачнае ўпрыгожванне» (навагодняя цацка выкананая ў свабоднай тэхніцы). Выходзіць за іх мы не маглі, таму і граматы з месцам атрымоўвалі не ўсе, — расказвае адна з арганізатараў конкурсу Наталля Міхайлаўна Таргонская, выконваючая абавязкі дырэктара ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы». Дарэчы, у гэтым годзе дзве з трох намінацый — «Навагодняя елка» і «Елачнае ўпрыгожванне» — змяніліся. Конкурс праводзіўся пры падтрымцы ДУК «Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы», раённай арганізацыі грамадскага аб’яд­нання «Беларускі саюз жанчын», раённай арганізацыі Беларускага Грамадства Чырвонага Крыжа, раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і аддзела адукацыі Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта. Салодкія падарункі атрымалі і 45 уладальнікаў дыпломаў I, ІІ і ІІІ ступеняў, і тыя, каго ўзнагародзілі лістамі падзякі. Арганізатары вылучалі за неардынарнасць пагляду, арыгінальнасць і тэхніку выканання. — Нельга не адзначыць, што гэтым разам якасць работ значна ўзрасла. Дзеці і іх бацькі папрацавалі вельмі плённа. Гэта не можа не цешыць, — працягвае Наталля. — Нам спадабаліся ўсе работы! І ўсе яны сапраўды заслугоўваюць вышэйшых мес­цаў. Практычна палову кампа­зіцый на конкурс даслалі з Вяліка­бераставіцкага ясляў-сада: тут былі 42 удзельнікі. Большасць пераможцаў таксама адтуль. Спрабавалі свае сілы дзеці і з іншых установаў выхавання і адукацыі. Намінацыя «Навагодняя елка» Так, пераможцамі выставы-конкурса ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці  “Навагодняя елка”     ва ўзроставай   катэгорыі ад   3   да   7   гадоў прызнаны:  I месца — Кіра Пастушко   (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”),  Ксенія Емяльянчык   (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”),  Іван Малахоўскі  (ДУА “Алекшыцкі яслі-сад”); II месца — Іван Касьян (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Дзмітрый Сакалян   (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Дар’я Дзешка  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”); III месца —  Арына Козел  (ДУА“Масалянскі НПК яслі-сад-пачатковая школа”),  Ілона  Янушкевіч  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Марыя Таргонская  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”). Ва  ўзроставай  катэгорыі  ад  7  да  16  гадоў перамаглі:  І месца — Ягор Макарчук  (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ імя С.В. Прытыцкага”),   Антон і Сняжанна Бойпраў   (ДУА “Пархімаўскі НПК яслі-сад-базавая школа”);  ІI месца — Анастасія Тамары  (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ імя С.В. Прытыцкага”);  ІІІ месца — Ульяна Грэк  (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ імя С.В. Прытыцкага”). Намінацыя «Аб’ёмная  калядная  кампазіцыя» У намінацыі  “Аб’ёмная  калядная  кампазіцыя”  ва ўзроставай катэгорыі ад  3  да  6  гадоў лепшымі сталі:  І месца — Соф’я Карповіч   (ДУА «Макараўскі НПК яслі-сад-СШ»),  Руслан Новікаў  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Анастасія Курмель  (ДУА“Вялікабераставіцкі яслі-сад”);  ІІ месца — Марыя  Міхалевіч  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі сад”),  Яраслаў Міхалевіч  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Дзмітрый Міхалевіч  (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”);  ІІІ месца — Анастасія Гардзейка  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”), Кіра Пастушко   (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”),  Валерыя Гушча   (ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”). Ва  ўзроставай  катэгорыі ад  7  да  16  гадоў вызначыліся лідары:  І месца — Яна Курмель  (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ”),  Мацвей Урбановіч  (ДУА “Макараўскі НПК яслі-сад — СШ”);  ІІ месца — Андрэй Уласік  (ДУА “Макараўскі НПК яслі-сад — СШ”),   Норберт Лукашэвіч  (ДУА “Макараўскі НПК яслі-сад-СШ”),  Алена Дабрыогла    (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-б. ш”);  ІІІ месца — Аніта Пратасевіч   (ДУА “Алекшыцкая СШ”),  Данііл  Макавей  (ДУА “Кватарскі НПК яслі-сад-баз. школа”),  калектыўная работа “Елка-фантазія”  (“ДУА “Малабераставіцкая СШ”). Намінацыя «Аб’ёмная  калядная  кампазіцыя» Пераможцамі выставы-конкурса ў намінацыі  “Елачнае ўпрыгожванне”  ва ўзроставай катэгорыі ад  3  да  6  гадоў прызнаны:  I месца — Сафія Курмель  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Арцём Чамель    (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Марыя Аліфяровіч  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”);  II месца — Агаф’я Юрава   (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Ангеліна Гладкая  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Ягор Сіраш   (ДУА “Малабераставіцкі яслі-сад”);  III месца — Паліна Смародзіна  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),   Назар Вялічка   (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Павел Садаўнічы   (ДУА “Алекшыцкі яслі-сад”). Ва ўзроставай катэгорыі ад  7  да  16  гадоў перамаглі:  I месца — Ульяна Кляўцова  (ДУА “Сярэдняя школа аг. Пагранічны”),  Кацярына Болбат   (ДУА “Канюхоўскі НПК яслі-сад-СШ”),  Наталля Дабрыогла   (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”);  II месца — Дар’я Лысевіч  (ДУА “Пархімаўскі яслі-сад-базавая школа”),  Валерыя Пятрова  (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”);  III месца — Анастасія Назымаева  (ДУА “Вялікабераставіцкая СШ імя С.В.Прытыцкага”). Акрамя таго, рашэннем жюры былі адзначаны наступныя удзельнікі: — за неардынарнасць пагляду ў намінацыі  “Навагодняя елка”: Цімур  Саннікаў  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Дар’я Стралкова    (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Анатолій Канаеў    (ДУА “Пархімаўскі НПК яслі-сад-базавая школа”),  Ліза Сабалеўская    (ДУА “Масалянскі НПК яслі-сад- пачатковая школа”),  Арцём  Міхайлоўскі  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Дар’я Чарняк  (ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”),  Кацярына Сцельмах   (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Кацярына Рыбалка   (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Валерыя Масюкевіч  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Маргарыта Навумовіч, Таццяна Гушча, Кірыл Тупіца   (ДУА “Вялікаэйсмантаўскі яслі-сад”),  Ілона  Барада  (ДУА “Старадварэцкі НПК яслі-сад-базавая школа”),  Кірыл Шляхотка  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”); — за арыгінальнасць у намінацыі  “Аб’ёмная кампазіцыя”:  Сяргей Крыпан  (ДУА“Вялікабераставіцкая СШ”),  Руслан Канецкі  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),   Аляксандра  Шацілоўская  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Міраслаў Юрцэвіч   (ДУА“Малабераставіцкі яслі-сад”),  Артур Кулікоўскі   (ДУА “Алекшыцкі яслі-сад”); — за тэхніку выканання ў намінацыі  “Елачнае ўпрыгожванне”: Іван Цыкота  (ДУА “ Макараўскі НПК яслі-сад-СШ”),  Захар Краўцоў  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Кацярына Бойская  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Анастасія Каравай  (ДУА “Вялікабераставіцкі яслі-сад”),  Іван Стрыжакоў  (ДУА “Макараўскі НПК яслі-сад-СШ”). У наступным годзе арганізатары плануюць прыцягнуць яшчэ больш удзельнікаў. Для «Самаробнага цуду» ён будзе юбілейным. Раённая выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці праводзіцца з 2015 года. Кацярына Бухцінава, фота аўтара, Веранікі Варабей, Святланы Ганчаровай