Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – аддзел загса) з'яўляецца яго структурным падраздзяленнем і ўваходзіць у сістэму Міністэрства юстыцыі.
Аддзел загса па агульных пытаннях сваёй дзейнасці падпарадкоўваецца раённаму выканаўчаму камітэту, а па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі – Міністэрству юстыцыі.
Асноўнымі задачамі аддзела загса з'яўляюцца:
- правільная, поўная і своечасовая рэгістрацыя актаў грамадзянскага стану ў дакладнай адпаведнасці з заканадаўствам аб шлюбе і сям'і ў мэтах абароны асабістых немаёмасных і маёмасных праў грамадзян, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый;
- забеспячэнне рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай сямейнай палітыкі па ўмацаванні духоўных асноў сям'і і павышэнні яе прэстыжу ў грамадстве;
- прававая асвета насельніцтва па пытаннях заканадаўства аб шлюбе і сям'і і парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану.
Кампетэнцыя органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану (Артыкул 198 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і)
https://etalonline.by/document/?regnum=HK9900278
Аддзел загса:
- ажыццяўляе прыём грамадзян штодзённа, акрамя нядзелі;
- ажыццяўляе прыём грамадзян па папярэднім запісе;
- робіць папярэдні запіс на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, у тым ліку на ўрачыстую рэгістрацыю заключэння шлюбу па тэлефонах 8 8 (01511) 7 58 20, 8 (01511) 7 58 29, а таксама пры асабістым наведванні аддзела загса (кабінет № 1);
- ажыццяўляе прыём тэлефонных заявак на падрыхтоўку даведак і дакументаў для наступнай выдачы іх грамадзяніну пры асабістым звароце. Прыём заявак ажыццяўляецца па тэлефонах: 8 (01511) 7 58 20, 8 (01511) 7 58 29;
- праводзіць урачыстую рэгістрацыю вясельных юбілеяў. Грамадзяне, якія жадаюць зарэгістраваць свой юбілей у аддзеле загса, могуць пракансультавацца па дадзеным пытанні па тэлефонах 8 (01511) 7 58 20, 8 (01511) 7 58 29 або пры асабістым звароце.
Прыём грамадзян па асабістых пытаннях ажыццяўляе начальнік аддзела загса Сцепанчук Святлана Раманаўна кожную сераду з 8.00 да 13.00
У аддзеле загса функцыянуюць:тэлефон даверу (8 01511) 7-58-20;
тэлефон «гарачай лініі» (8 01511) 7-58-20
Па жаданні грамадзян можа праводзіцца:
-
урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса (зала для ўрачыстай рэгістрацыі);
-
урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу ў
памяшканні аддзела загса, якое не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным
памяшканнем (кабінет, пакой жаніха і нявесты);
-
урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў;
-
урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу па-за памяшканнем аддзела загса;
-
урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу па
індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і
атрыбутаў па-за памяшканнем аддзела загса;
-
урачыстая рэгістрацыя нараджэння дзіцяці ў спецыяльна абсталяваным памяшканні аддзела загса (зала для ўрачыстай рэгістрацыі);
-
урачыстая рэгістрацыя нараджэння ў памяшканні
аддзела загса, якое не з'яўляецца спецыяльна абсталяваным памяшканнем
(кабінет, пакой жаніха і нявесты);
-
урачыстая рэгістрацыя нараджэння па індывідуальным сцэнарыі (абрадзе) з выкарыстаннем розных элементаў і атрыбутаў;
-
правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з рэгістрацыяй шлюбу;
-
урачыстая рэгістрацыя заключэння шлюбу, урачыстая
рэгістрацыя нараджэння, правядзенне ўрачыстых цырымоній, звязаных з
рэгістрацыяй шлюбу, у нядзелю