Адміністрацыйная працэдура 5.2.

Назва адміністрацыйнай працэдуры

5.2. Рэгістрацыя заключэння шлюбу

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мову, засведчаным натарыяльна, калі іншае не прадугледжана гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

(пункт 6 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З “Аб асновах адміністрацыйных працэдур") 

 Дакументы, якія сведчаць асобу, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў і выкладзеныя на замежнай мове, прымаюцца органам загса пры ўмове іх перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў (акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна), прымаюцца органам загса пры ўмове іх легалізацыі або прастаўлення апастыля, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна.

(падпункт 4.1 пункта 4 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454)

сумесная заява асоб, якія ўступаюць у шлюб

Узор запаўнення заявы

пашпарты ці іншыя дакументы, якія сведчаць асоб, што ўступаюць у шлюб;

заява аб зніжэнні шлюбнага ўзросту, рашэнне органаў апекі і папячыцельства альбо копія рашэння суда аб аб'яўленні непаўналетняга цалкам дзеяздольным (эмансіпацыя), медыцынская даведка аб стане здароўя (якая пацвярджае цяжарнасць) асобы, якая ўступае ў шлюб, – для асобы, якая не дасягнула 18-гадовага ўзросту;

Узор запаўнення заявы

заява асоб, якія ўступаюць у шлюб, аб скарачэнні тэрміну заключэння шлюбу з указаннем асобых абставін, па якім трэба скарачэнне тэрміну заключэння шлюбу, і дакументы, якія з'яўляюцца падставай для скарачэння дадзенага тэрміну, – у выпадку скарачэння тэрміну заключэння шлюбу;

заява асоб, якія ўступаюць у шлюб, з указаннем уважлівых прычын, па якім яны не могуць прыбыць у орган загса для рэгістрацыі заключэння шлюбу, – у выпадку рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем органа загса;

копія рашэння суда аб устанаўленні факта знаходжання ў фактычных шлюбных адносінах, якія ўзніклі да 8 ліпеня 1944 г., – у выпадку рэгістрацыі заключэння шлюбу на падставе такога рашэння суда;

дакумент, які пацвярджае ўнясенне платы;

Апрача указанных дакументаў асобамі, якія ўступаюць у шлюб, прадстаўляюцца:

грамадзянамі Рэспублікі Беларусь:

від на жыхарства, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, – у выпадку, калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь;

дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з другой асобай, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання, – у выпадку, калі грамадзянін Рэспублікі Беларусь пастаянна пражывае за межамі Рэспублікі Беларусь;

дакументы, якія пацвярджаюць спыненне папярэдняга шлюбу (за выключэннем дакументаў, выдадзеных органам загса Рэспублікі Беларусь), – у выпадку спынення шлюбу;

замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства (за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім дадзены статус бежанца, дадатковая абарона або сховішча ў Рэспубліцы Беларусь):

дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з другой асобай, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы пастаяннага пражывання замежнага грамадзяніна, асобы без грамадзянства (тэрмін дзеяння дадзенага дакумента –                 6 месяцаў);

дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з другой асобай, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці замежнага грамадзяніна, – у выпадку, калі замежны грамадзянін не пражывае на тэрыторыі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці (тэрмін дзеяння дадзенага дакумента – 6 месяцаў);

дакумент, які пацвярджае спыненне папярэдняга шлюбу, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы, на тэрыторыі якой спынены шлюб, – у выпадку спынення шлюбу;

замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якім дадзены статус бежанца, дадатковая абарона або сховішча ў Рэспубліцы Беларусь:

дакумент, які пацвярджае спыненне папярэдняга шлюбу, выдадзены кампетэнтным органам дзяржавы, на тэрыторыі якой спынены шлюб (за выключэннем дакументаў, выдадзеных органам загса Рэспублікі Беларусь), – у выпадку спынення шлюбу

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

3 месяцы з дня падачы заявы

Памер платы, якая ўплачваецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

1 базавая велічыня за рэгістрацыю заключэння шлюбу, уключаючы выдачу пасведчання
100 еўра – пры звароце ў дыпламатычнае прадстаўніцтва або консульскую ўстанову Рэспублікі Беларусь

Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаюцца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

бестэрмінова

Час прыёму, месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, пасада работніка, які ажыццяўляе прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, нумар службовага тэлефона

панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца-з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;

серада – з 8.00 да 20.00;

субота - з 8.00 да 13.00, з 13.20 да 16.20

231778, Гродзенская вобласць, г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 45а, кабінет № 1

Сцепанчук Святлана Раманаўна, начальнік аддзела загса, тэлефон  +375(1511) 7 58 20;

Карпуць Наталля Георгіеўна, галоўны спецыяліст аддзела загса, тэлефон  +375(1511) 7 58 29

Дакументы і (або) звесткі, самастойна запытаныя аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

Дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не ўключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, вызначаюцца заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах і запрошваюцца ўпаўнаважаным органам самастойна.

(пункт 4 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»)

Звесткі і (або) дакументы, неабходныя для рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, унясення змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў, аднаўлення і анулявання запісаў актаў грамадзянскага стану, выдачы паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы дакументаў і (або) даведак і не прадугледжаныя ў пунктах 5.1–5.14 главы 5 пераліку, орган загса запрошвае самастойна:

копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых органамі загса Рэспублікі Беларусь, і (або) копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў пры наяўнасці міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь;

дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з другой асобай у дачыненні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім дадзены статус бежанца, дадатковая абарона або сховішча ў Рэспубліцы Беларусь, – з падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі галоўнага упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўлення ўнутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў;

паведамленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў выпадку рэгістрацыі смерці асоб, рэпрэсіраваных па рашэннях несудовых і судовых органаў, – з Камітэта дзяржаўнай бяспекі;

звесткі аб памерлай асобе (персанальныя даныя) у выпадку адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, – з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Рэгістр насельніцтва» (далей – рэгістр насельніцтва), за выключэннем рэгістрацыі смерці загранустановамі;

іншыя звесткі і (або) дакументы, якія могуць быць атрыманы ад другіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.

(пункт 5 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454)

Зацікаўленая асоба пры падачы заявы можа самастойна прадставіць дакументы і (або) звесткі, вызначаныя ў пункце 4 артыкула 15.              

(пункт 5 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г.  № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»)

Назва, месца знаходжання і рэжым працы вышэйстаячага дзяржаўнага органа

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

230005, г. Гродна, вул. Дубко, 9a

панядзелак-пятніца: 8.30-17.30, абед з 13.00 да 14.00 Выхадныя дні - субота, нядзеля

"Гарачая лінія" па пытаннях парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану: тэл +375 (152) 55 90 91