Назва адміністрацыйнай працэдуры |
5.5. Рэгістрацыя смерці |
Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь. Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мову, засведчаным натарыяльна, калі іншае не прадугледжана гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах. (пункт 6 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З “Аб асновах адміністрацыйных працэдур") Дакументы, якія сведчаць асобу, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў і выкладзеныя на замежнай мове, прымаюцца органам загса пры ўмове іх перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна. Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў (акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна), прымаюцца органам загса пры ўмове іх легалізацыі або прастаўлення апастыля, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна. (падпункт 4.1 пункта 4 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454) |
пашпарты або іншыя дакументы, якія сведчаць асобу нябожчыка (пры іх наяўнасці) і заяўніка(за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб даванні статусу бежанца, дадатковай абароны або сховішчаў Рэспубліцы Беларусь, і замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім дадзена дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь); пасведчанні нябожчыка (пры іх наяўнасці) і заяўніка аб рэгістрацыі хадайніцтва аб прадстаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або сховішчаў Рэспубліцы Беларусь – для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб даванні статусу бежанца, дадатковай абароны аб осховішча ў Рэспубліцы Беларусь; урачэбнае пасведчанне аб смерці (мёртванараджэнні) або копія рашэння суда аб устанаўленні факта смерці або абвяшчэнні грамадзяніна нябожчыкам; дакумент спецыялізаванай арганізацыі, якая ажыццявіла пахаванне нябожчыка, – у выпадку рэгістрацыі смерці па месцы пахавання нябожчыка; ваенны білет нябожчыка – у выпадку рэгістрацыі смерці ваеннаслужачых. |
Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры |
у дзень падачы заявы; 1 месяц з дня падачы заявы - у выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад другіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый |
Памер платы, якая ўплачваецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры |
бясплатна |
Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаюцца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры |
бестэрмінова |
Час прыёму, месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, пасада работніка, які ажыццяўляе прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, нумар службовага тэлефона |
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца-з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00; серада – з 8.00 да 20.00; субота - з 8.00 да 13.00, з 13.20 да 16.20 231778, Гродзенская вобласць, г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 45а, кабінет № 1 Сцепанчук Святлана Раманаўна, начальнік аддзела загса, тэлефон +375(1511) 7 58 20; Карпуць Наталля Георгіеўна, галоўны спецыяліст аддзела загса, тэлефон +375(1511) 7 58 29 |
Дакументы і (або) звесткі, самастойна запытаныя аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры |
Дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай
працэдуры, не ўключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія
прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, вызначаюцца заканадаўствам аб
адміністрацыйных працэдурах і запрошваюцца ўпаўнаважаным органам
самастойна. |
Назва, месца знаходжання і рэжым працы вышэйстаячага дзяржаўнага органа |
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта 230005, г. Гродна, вул. Дубко, 9a панядзелак-пятніца: 8.30-17.30, абед з 13.00 да 14.00 Выхадныя дні-субота, нядзеля "Гарачая лінія" па пытаннях парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану: тэл +375 (152) 55 90 91 |