Адміністрацыйная працэдура 5.5.

Назва адміністрацыйнай працэдуры

5.5. Рэгістрацыя смерці

Дакументы і (або) звесткі, якія прадстаўляюцца грамадзянінам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна, прымаюцца пры наяўнасці іх легалізацыі або прастаўлення апастылю, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Дакументы, складзеныя на замежнай мове, павінны суправаджацца перакладам на беларускую або рускую мову, засведчаным натарыяльна, калі іншае не прадугледжана гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

(пункт 6 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З “Аб асновах адміністрацыйных працэдур") 

 Дакументы, якія сведчаць асобу, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў і выкладзеныя на замежнай мове, прымаюцца органам загса пры ўмове іх перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна.

Дакументы, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў (акрамя дакументаў, якія сведчаць асобу грамадзяніна), прымаюцца органам загса пры ўмове іх легалізацыі або прастаўлення апастыля, калі іншае не ўстаноўлена міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, і перакладу на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, засведчанага натарыяльна.

(падпункт 4.1 пункта 4 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454)

заява

Узор запаўнення заявы

пашпарты або іншыя дакументы, якія сведчаць асобу нябожчыка (пры іх наяўнасці) і заяўніка(за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб даванні статусу бежанца, дадатковай абароны або сховішчаў Рэспубліцы Беларусь, і замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім дадзена дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь);

пасведчанні нябожчыка (пры іх наяўнасці) і заяўніка аб рэгістрацыі хадайніцтва аб прадстаўленні статусу бежанца, дадатковай абароны або сховішчаў Рэспубліцы Беларусь – для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія хадайнічаюць аб даванні статусу бежанца, дадатковай абароны аб осховішча ў Рэспубліцы Беларусь;

урачэбнае пасведчанне аб смерці (мёртванараджэнні) або копія рашэння суда аб устанаўленні факта смерці або абвяшчэнні грамадзяніна нябожчыкам;

дакумент спецыялізаванай арганізацыі, якая ажыццявіла пахаванне нябожчыка, – у выпадку рэгістрацыі смерці па месцы пахавання нябожчыка;

ваенны білет нябожчыка – у выпадку рэгістрацыі смерці ваеннаслужачых.

Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры

у дзень падачы заявы;

1 месяц з дня падачы заявы - у выпадку запыту дакументаў і (або) звестак ад другіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый

Памер платы, якая ўплачваецца пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

бясплатна

Тэрмін дзеяння даведкі, іншага дакумента (рашэння), якія выдаюцца (прымаюцца) пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

бестэрмінова

Час прыёму, месца знаходжання, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, пасада работніка, які ажыццяўляе прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, нумар службовага тэлефона

панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца-з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00;

серада – з 8.00 да 20.00;

субота - з 8.00 да 13.00, з 13.20 да 16.20

231778, Гродзенская вобласць, г.п. Вялікая Бераставіца, вул. Савецкая, 45а, кабінет № 1

Сцепанчук Святлана Раманаўна, начальнік аддзела загса, тэлефон  +375(1511) 7 58 20;

Карпуць Наталля Георгіеўна, галоўны спецыяліст аддзела загса, тэлефон  +375(1511) 7 58 29

Дакументы і (або) звесткі, самастойна запытаныя аддзелам запісу актаў грамадзянскага стану пры ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры

Дакументы і (або) звесткі, неабходныя для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, не ўключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, вызначаюцца заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах і запрошваюцца ўпаўнаважаным органам самастойна.

(пункт 4 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»)

Звесткі і (або) дакументы, неабходныя для рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, унясення змяненняў, дапаўненняў, выпраўленняў, аднаўлення і анулявання запісаў актаў грамадзянскага стану, выдачы паўторных пасведчанняў аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, выдачы дакументаў і (або) даведак і не прадугледжаныя ў пунктах 5.1–5.14 главы 5 пераліку, орган загса запрошвае самастойна:

копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых органамі загса Рэспублікі Беларусь, і (або) копіі запісаў актаў грамадзянскага стану, учыненых кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў пры наяўнасці міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь;

дакумент аб адсутнасці зарэгістраванага шлюбу з другой асобай у дачыненні замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім дадзены статус бежанца, дадатковая абарона або сховішча ў Рэспубліцы Беларусь, – з падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі галоўнага упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, упраўлення ўнутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў;

паведамленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі ў выпадку рэгістрацыі смерці асоб, рэпрэсіраваных па рашэннях несудовых і судовых органаў, – з Камітэта дзяржаўнай бяспекі;

звесткі аб памерлай асобе (персанальныя даныя) у выпадку адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства, які пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, – з дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы «Рэгістр насельніцтва» (далей – рэгістр насельніцтва), за выключэннем рэгістрацыі смерці загранустановамі;

іншыя звесткі і (або) дакументы, якія могуць быць атрыманы ад другіх дзяржаўных органаў, іншых арганізацый.

(пункт 5 Палажэння аб парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану і выдачы дакументаў і (або) даведак органамі, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2005 г. № 1454)

Зацікаўленая асоба пры падачы заявы можа самастойна прадставіць дакументы і (або) звесткі, вызначаныя ў пункце 4 артыкула 15.              

(пункт 5 артыкула 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г.  № 433-З «Аб асновах адміністрацыйных працэдур»)

Назва, месца знаходжання і рэжым працы вышэйстаячага дзяржаўнага органа

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

230005, г. Гродна, вул. Дубко, 9a

панядзелак-пятніца: 8.30-17.30, абед з 13.00 да 14.00 Выхадныя дні-субота, нядзеля

"Гарачая лінія" па пытаннях парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану: тэл +375 (152) 55 90 91