Галоўная / Сельсаветы / Бераставіцкі сельскі выканаўчы камітэт

Бераставіцкі сельскі выканаўчы камітэт

Адрас: вул. Леніна, 11
г.п. Вялікая Бераставіца, 231778 
Гродзенская вобласць 
berestsel@berestovitsa.gov.by
тэлефон «гарачай лініі»: (015-11) 75-4-45

РЭЖЫМ РАБОТЫ:
панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
серада з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 20.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Старшыня 
КАРПУЦЬ
Марына Эдуардаўна
Кантактны тэлефон: (01511) 75-8-45







Кіраўнік спраў
Суродзіна
Іна Аляксандраўна

тэл./факс: (01511)75-4-45

Старшы інспектар
Кладкевіч
Любоў Канстанцінаўна

тэл.: (01511) 75-9-45

Пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Бераставіцкім сельскім выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян"

Адзіны пералік адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Бераставіцкім сельскім выканаўчым камітэтам у дачыненні суб'ектаў гаспадарання ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў дачыненні суб'ектаў гаспадарання"

Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Бераставіцкім сельскім выканаўчым камітэце

Звярнуцца ў Бераставіцкі сельвыканкам можна некалькімі спосабамі:  
•    напісаць ліст і накіраваць яго па адрасе: 231778, г. п. В. Бераставіца, вул. Леніна, 11;
•    для атрымання інфармацыі даведачна-кансультацыйнага характару, звязанай з дзейнасцю райвыканкама, патэлефанаваць на «гарачую лінію» па тэлефоне 75-8-45 з 8.00 - 13.00 гадзін, 14.00 - 17.00 гадзін (у працоўныя дні);
•    запісацца на прыём да старшыні сельвыканкама па тэлефону 75-4-45 з 8.00 - 13.00 гадзін, 14.00 - 17.00 гадзін (у працоўныя дні);
•    напісаць электронны зварот праз спецыяльны сервіс https://обращения.бел.

Дзейнасць мясцоваго кіравання i самакіравання арганізуецца i ажыццяўляецца на падставе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь" і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь.

Парадак разгляду зваротаў

Рэквізіты банкаўскага рахунка для ўнясення платы, якая збіраецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Бераставіцкі сельскі Савет Бераставіцкага раёна быў утвораны 19 студзеня 1996 года. На падставе рашэння Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 18  кастрычніка 2013 г. № 264 «Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці». 16 студзеня 2014 г. адбылося змяненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Бераставіцкага сельсавета. 

Са складу Бераставіцкага сельсавета выключана частка тэрыторыі агульнай плошчай 3606 гектараў з населенымі пунктамі: вёскі Галынка, Ёдзічы, Клюкоўцы, Кулі, Непарожнеўцы, Паплаўцы і ўключана тэрыторыя Пархімаўскага сельсавета агульнай плошчай 10408 гектараў з населенымі пунктамі: аграгарадкі Пархімаўцы, Стары Дворац, вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Кавалікі, Канчаны, Лявонавічы, Ліснявічы, Людзвінова, Пятроўцы, Сінькі, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно.

На 1 студзеня 2024 г. на тэрыторыі сельсавета размешчана 28 населеных пунктаў: Белы Дворак, Берастовічаны, Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Івашкаўцы, Каленікі, Карпаўцы, Кашанцы, Кавалікі, Канчаны, Лявонавічы, Ліснявічы, Людзвінова, Пархімаўцы, Пятроўцы, Плюскалаўцы, Сінькі, Старынцы, Стары Дворац, Хмеліска, Шаляпкі, Эймінаўцы і хутар Палежыно. У іх пражывае 1390 чалавек, з іх працаздольных – 802 чалавек, старэйшага працаздольнага ўзросту – 420 чалавек, дзяцей – 168, колькасць гаспадарак – 696. Большая частка насельніцтва праваслаўнай веры.

Плошча зямель Бераставіцкага сельсавета ў цяперашні час складае 15464,0588 гектара.

На тэрыторыі сельсавета есць тры сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Дзяржаўнае прадпрыемства «Пархімаўцы» і філіял Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі «Гроднаэнерга» - аграфірма «Стары Дворац» спецыялізіруюцца на вырошчванні зерня, цукровага бурака, бульбы, займаюцца вытворчасцю малака, мяса. Сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «МілкАгра» - заснавальнік адкрытае акцыянернае таварыства «Малочны Мір» займаюцца вытворчасцю малака, мяса і вырошчваннем зерневых культур. Ёсць чатыры фермерскіх гаспадаркі: «Зайкаўшчына» - 26,5374 га, «Дуніча У.У.» – 16,4528 га, Глякоўскага В.Р. – 239,3143 га, «Папін сад» – 3,0 га і дзве сялянска-фермерскіх гаспадаркі «Прыазернае» - 97,7965 га і «Томакс-Агра» – 49,59 га. На тэрыторыі сельсавета есць тры таварыствы з абмежаванай адказнасцю – «Здаровая страна», «Злата-сад» і «ВіДзіПол».

Паслугі паштовай сувязі аказваюцца насельніцтву двума аддзяленнямі ў аграгарадках Пархімаўцы і Стары Дворац. Маюцца дзве АТС, якія размешчаны ў аграгарадках Пархімаўцы і Стары Дворац. Сфера быту тэрыторыі сельсавета прадстаўлена мабільнай перасоўнай службай быту.

Гандлевая сетка прадстаўлена 5 магазінамі, з іх 2 належаць Бераставіцкаму філіялу Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, 1 – ДП «Пархімаўцы» і 2 – індывідуальным прадпрымальнікам. Вескі, якія не маюць магазіна, абслугоўваюцца аўтакрамамі, якія два разы ў тыдзень ажыццяўляюць выязны гандаль.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе ўрач агульнай практыкі ўстановы аховы здароўя «Бераставіцкая цэнтральная раённая бальніца» адзін раз у тыдзень ведучы выязны прыём у фельчарска- – акушэрскіх пунктах у аграгарадках Пархімаўцы і Стары Дворац.

На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя дзяржаўныя ўстановы адукацыі: «Пархімаўская базавая школа» на 192 месцы і «Старадварэцкая базавая школа» на 103 месцы.

Культурны вольны час насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі сельсавета, забяспечваюць: 

  • філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Стары Дворац дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  • філіял па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пархімаўцы дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці»;
  • філіял «Старадварэцкая сельская бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкая раённая бібліятэка імені О.М.Кавалеўскага»;
  • філіял «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» дзяржаўнай установы культуры «Бераставіцкая раённая бібліятэка імен О.М.Кавалеўскага».

На тэрыторыі сельсавета ў аграгарадку Стары Дворац маецца старадаўні парк – культурна-гістарычная спадчына Беларусі.

Графік бытавога абслугоўвання насельніцтва

На тэрыторыі Бераставіцкага сельсавета маецца адно воінскае пахаванне, шэсць помнікаў землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік , устаноўлены на месцы воінскага пахавання ў вёсцы Кашанцы, узведзены ў гонар гераічнага подзвігу групы воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў няроўным баі з фашысцкімі захопнікамі 29 чэрвеня 1941 года і ў  памяць землякоў, жыхароў вёсак Кашанцы і Лепесы, якія невярнуліся з франтоў Вялікай Айчыннай вайны  ў 1941-1945 гады. Помнік у вёсцы Береставічаны ўзведзены ў гонар 26 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады. Помнік землякам у аграгарадках Пархімаўцы, Стары Дворац, вёска х Карпаўцы і Эймінаўцы ўзведзены ў гонар землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады. Помнік землякам у вёсцы Шаляпк іўзведзены ў гонар 14 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941-1945 гады.