Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.07.2020

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Бераставіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

3 ліпеня – асаблівая дата ў гісторыі, жыцці нашай краіны. Яна сімвалізуе гераізм народа, велічнасць духу і нацыянальнага гонару.

У гэты дзень мы звяртаемся да гістарычнай памяці і выказваем удзячнасць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы за мужнасць і стойкасць, праяўленыя на палях змаганняў і на працоўным фронце. Мы заўсёды будзем удзячны ім за адваяваны мір, за прадстаўленую магчымасць радавацца кожнаму новаму дню.

76 гадоў над краінай мірнае неба. Вырасла не адно пакаленне беларусаў. Мы пабудавалі суверэнную дзяржаву і нясём адказнасць за яе будучыню. Нас аб’ядноўвае любоў да Радзімы, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць сваю краіну яшчэ мацнейшай і прыгажэйшай.

У гэты светлы і радасны дзень ад усёй душы жадаем жыхарам Бераставіччыны моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, новых ідэй. Няхай галоўнае свята нашай дзяржавы — Дзень Незалежнасці — прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю спакой, шчасце і дабрабыт. Няхай над нашай Беларуссю заўсёды будзе чыстае і мірнае неба.

Бераставіцкі раённы выканаўчы камітэт
Бераставіцкі раённы  Савет дэпутатаў