Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.01.2025

Аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў 2024 годзе

У 2024 годзе рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану ў Бераставіцкім раёне ажыццяўлялі аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (далей – аддзел загса) і 6 сельскіх выканаўчых камітэтаў (далей – сельвыканкам).

Усяго ў 2024 годзе органамі загса раёна здзейснена 377 запісаў актаў грамадзянскага стану ўсіх відаў: аддзелам загса – 213 запісаў актаў,  сельвыканкамамі раёна - 164 запісы.

Сярод сельвыканкамаў большых усіх запісаў актаў грамадзянскага стану  ў 2024 годзе традыцыйна складзена Пагранічным сельвыканкамам – 54 запісы.  Нараджэнняў найбольш зарэгістравана Пагранічным, Эйсмантоўскім і Алекшыцкім сельвыканкамамі, шлюбаў – Пагранічным і Алекшыцкім, смярцей – Пагранічным і Малабераставіцкім.

РЭГІСТРАЦЫЯ НАРАДЖЭННЯ

У 2024 годзе ў раёне зарэгістравана нараджэнне 68 дзяцей: 36 хлопчыкаў і 32 дзяўчынак.

У 24 сем'ях у мінулым годзе радаваліся з'яўленню першынцаў, у 21 сям'і нарадзілася другое дзіця, 17 сямей сталі мнагадзетнымі.  Тры дзіцяці нарадзіліся ў сем'ях чацвёртымі, па аднаму шостым, сёмым і восьмым.

У 2024 годзе зарэгістравана нараджэнне двайнят.

Доля зарэгістраваных нараджэнняў дзяцей у маці, якая не ў шлюбе з бацькам дзіцяці, у 2024 годзе склала па раёне 11 рэгістрацый ад агульнай колькасці рэгістрацый, з якіх у дачыненні 9 дзяцей устаноўлена бацькоўства.
 
Сярэдні ўзрост маці па раёне склаў 28 гадоў, бацькі - 31 год. Мінімальны ўзрост маці па раёне - 15 гадоў, бацькі – 22 года. Максімальны ўзрост маці па раёне - 42 года, бацькі – 47 гадоў.

Самае папулярнае мужчынскае імя 2024года - Кірыл. Да папулярных імён адносяцца таксама імёны Аляксандр, Ягор, Канстанцін, Максім, Марк, Мірон, Міхаіл, Раман.

Акрамя пералічаных імён для хлапчукоў выбіралі і такія імёны як Андрэй, Арсеній, Арцём, Яўген, Леў, Мацвей, Мікалай, Цімафей, Яраслаў.

Самае папулярнае жаночае імя 2024 года – Марыя. Ганаровае другое месца сярод жаночых імён належыць імёнам Ганна, Вікторыя, Дар'я, Лізавета, Крысціна, Міраслава, Сафія.

Называлі дзяўчынак і такімі імёнамі як Аляксандра, Анастасія, Васіліса, Вера, Кацярына, Аксіння, Маргарыта, Таццяна, Ульяна, Юлія.

У разрад рэдкія можна аднесці такія імёны як Адам, Давыд, Лявон, Макар, Марат, Эміль, Эмір, Арына, Варвара, Есенія, Мар'яна, Мія.

РЭГІСТРАЦЫЯ ЗАКЛЮЧЭННЯ ШЛЮБУ

Колькасць шлюбаў у параўнанні з папярэднім годам павялічылася на 10 і склала 74 рэгістрацыі: 67 зарэгістравана аддзелам загса, 7 – сельвыканкамамі раёна. З агульнай колькасці зарэгістраваных шлюбаў 20 зарэгістравана па-за памяшканнем аддзела загса. Аддзелам загса выязныя рэгістрацыі заключэння шлюбу праводзіліся ў аграўсадзьбах «Ляўшова», «Дваранскае гняздо» і «Каўчэг», Эйсмантаўскім сельвыканкамам – у «Аркадзе».

Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын па раёне склаў 33 года, жанчын – 32 года. Мінімальны ўзрост мужчын, якія ўступаюць у шлюб, - 21 год, жанчын – 15 гадоў. Максімальны ўзрост мужчын, якія ўступаюць у шлюб, – 69 гадоў, жанчын – 75 гадоў.

У 2024 годзе ўпершыню ў шлюб уступіла 52 чалавека, паўторна ўступіла ў шлюб 63 чалавека, з іх 33 жаніха і 30 нявест.

З агульнага ліку шлюбаў 7 зарэгістравана з удзелам замежных грамадзян, адзін - з асобай без грамадзянства. Шлюбы ў аддзеле загса рэгістравалі грамадзяне Расійскай Федэрацыі, Украіны, Рэспублікі Кыргыстан.

РЭГІСТРАЦЫЯ СКАСАВАННЯ ШЛЮБУ

У 2024 годзе аддзелам загса скасавана 9 шлюбаў.

Сярэдні ўзрост мужчын, якія скасавалі шлюб у 2024 годзе, склаў 38 гадоў, жанчын – 34 года. Мінімальны ўзрост мужчын, якія скасавалі шлюб, - 26 гадоў, жанчын – 24 года. Максімальны ўзрост мужчын, якія скасавалі шлюб, – 66 гадоў, жанчын – 51 год.

У 2024 годзе 6 мужчын і 7 жанчын скасавалі першы шлюб, 3 мужчыны і 1 жанчына – другі шлюб, 1 жанчына – чацвёрты шлюб.

Мінімальная працягласць шлюбу, скасаванага ў 2024 годзе ў аддзеле загса, - 10 месяцаў і 4 дня. Максімальная працягласць скасаванага шлюбу – 20 гадоў 9 месяцаў 22 дня.

Акрамя грамадзян Рэспублікі Беларусь шлюб скасавалі грамадзяне Расійскай Федэрацыі і Украіны.

РЭГІСТРАЦЫЯ СМЕРЦІ

Колькасць рэгістрацый смярцей павялічылася, але нязначна, на 4 рэгістрацыі. Сярэдні ўзрост мужчын, смерць якіх зарэгістравана ў Бераставіцкім раёне, склаў 68 гадоў, жанчын – 79 гадоў.