Урадам унесены змяненні па пытаннях дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей
(пастанова ад 20.12.2024 № 983).
Асноўныя
змены ў парадку выдачы і афармленні лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб
часовай непрацаздольнасці з 01.01.2025
- прадугледжана выдача бальнічнага
не толькі ў выпадку хваробы маці, якая ажыццяўляе догляд дзіцяці да 3 гадоў,
але і ў выпадку яе шпіталізацыі з іншым дзіцем.
- працуючым інвалідам бальнічны
выдаецца не больш як на 60 каляндарных дзён запар і не больш як на 90
каляндарных дзён з перапынкамі ў каляндарным годзе (аналагічна перыяду, за які
назначаецца дапамога), пасля заканчэння гэтых тэрмінаў выдаецца даведка аб
часовай непрацаздольнасці.
- удакладнена якія асобы адносяцца
да асоб, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання
(асобы не толькі зарэгістраваныя, але і фактычна пражываюць на гэтых
тэрыторыях).
- прадугледжана выдача бальнічнага
не толькі маці або бацьку, але і іншаму сваяку, члену сям'і дзіцяці-інваліда ва
ўзросце да 18 гадоў на перыяд яго санаторна-курортнага лячэння, медыцынскай
рэабілітацыі, медыцынскай абілітацыі.
- прадугледжана занясенне запісу ў
радок «адмысловыя адзнакі» лістка непрацаздольнасці «іншае захворванне,
траўма», калі пры выпісцы са стацыянара ў дзіцяці ўзнікае новае захворванне.
- уведзены від непрацаздольнасці
«18» для выдачы даведак аб часовай непрацаздольнасці грамадзянам, якія
накіроўваюцца на медыцынскі агляд па накіраванні ваенных камісарыятаў.
- дадзена права захоўваць звесткі аб разліку сярэднядзённага заработку і перыядзе выплаты ўзносаў, якія выдаюцца органамі ФСЗН, у электронным выглядзе.