Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.07.2020

Бераставічане далучыліся да рэспубліканскай акцыі “Праспяваем гімн Рэспублікі Беларусь разам!”

Акцыя “Праспяваем гімн Рэспублікі Беларусь разам!” прайшла ва ўсіх гарадах і мястэчках нашай краіны. Бераставічане таксама далучыліся да яе пасля завяршэння святочнага канцэрта.

Жыхары гарпасёлка разам выканалі Дзяржаўны гімн нашай краіны, які з’яўляецца адным з галоўных сімвалаў беларускага суверэнітэту.

Выкананне гімна стала ўжо традыцыяй, якая аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў і напаўняе пачуццём гонару за сваю краіну. Гэта  сваеасаблівае прызнанне ў любові і адданасці сваёй Радзіме, пажаданне ёй міру і росквіту.

Святлана Ганчарова, фота аўтара