З 1 лютага 2023 года павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта звязана як з павелічэннем сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у Рэспубліцы (далей – СЗП, за IV квартал 2022 года склала 1 731,40 рублёў), так і з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей – БПМ, з 1 лютага 2023 года – 341,48 рублёў).
Дапамогі будуць выплачвацца ў наступных памерах:
аднаразоваядапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці - 3 414,80 руб. (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 4 780,72 руб. (14 БПМ);
дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці - 341,48 руб. (100% БПМ);
штомесячнаядапамога па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў:
на першае дзіця - 605,99 руб. (35% СЗП),
на другога і наступных дзяцей - 692,56руб. (40% СЗП),
на дзіця-інваліда-779,13 руб. (45% СЗП).
Штомесячнаядапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў (прызначаецца сем'ям, якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і ад 3 да 18 гадоў) – 170,74 руб. (50% БПМ). Дапамога выплачваецца на сям'ю адно і не залежыць ад колькасці дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям'і.
Штомесячнаядапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (у якіх: выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца ВІЧ-інфіцыраванае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў; бацька (айчым) праходзіць тэрміновую ваенную або альтэрнатыўную службу; абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама, калі адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд:
на дзіцяці-інваліда, старэйшых за 3 гадоў – 239,04 руб. (70% БПМ);
на астатніх дзяцей старэйшых за 3 гады - 170,74руб. (50% БПМ)
Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў і на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі па іх выбару.
Бераставіцкі раенны аддзел
Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва