З 1 жнiўня 2024 года павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта звязана як з павелічэннем сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у Рэспубліцы, так і з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (далей – БПМ, з 1 жнiўня 2024 года – 433,00 рублёў).
Дапамогі будуць выплачвацца ў наступных памерах:
аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці - 4 330,00 руб. (10 БПМ); пры нараджэнні другога і наступных дзяцей – 6 062,00 руб. (14 БПМ);
дапамога жанчынам, якія сталі на ўлік у арганізацыі аховы здароўя Рэспублікі Беларусь да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці - 433,00 руб. (100% БПМ);
штомесячная дапамога па догляду за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў:
на першае дзіця - 771,81 руб. (35% СЗП),
на другога і наступных дзяцей - 888,92руб. (40% СЗП),
на дзіця-інваліда-1000,04 руб. (45% СЗП).
Штомесячная дапамога на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў (прызначаецца сем'ям, якія выхоўваюць адначасова дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў і ад 3 да 18 гадоў) – 203,37 руб. (50% БПМ). Дапамога выплачваецца на сям'ю адно і не залежыць ад колькасці дзяцей, старэйшых за 3 гады, якія выхоўваюцца ў сям'і.
Штомесячная дапамога на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (у якіх: выхоўваецца дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў; выхоўваецца ВІЧ-інфіцыраванае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў; бацька (айчым) праходзіць тэрміновую ваенную або альтэрнатыўную службу; абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі I або II групы, а таксама, калі адзін з бацькоў з'яўляецца інвалідам I групы, а другі ажыццяўляе догляд:
на дзіцяці-інваліда, старэйшых за 3 гадоў – 303,10 руб. (70% БПМ);
на астатніх дзяцей старэйшых за 3 гады – 216,50руб. (50% БПМ)
Асобам, якія адначасова маюць права на дапамогу на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў і на дапамогу на дзяцей, старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў, прызначаецца і выплачваецца адзін від дапамогі па іх выбару.
Бераставіцкі раенны аддзел Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва