У адпаведнасці з артыкулам 53 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, выбаршчыкі, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы свайго жыхарства, маюць права прагаласаваць датэрмінова на ўчастку для галасавання з 4 па 8 жніўня 2020 г. уключна.
Датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 10.00 да 14.00 гадзін і з 16.00 да 19.00 гадзін.
Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.
Датэрміновае галасаванне не праводзіцца на ўчастках для галасавання, якія ўтвораны ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах.
У дзень выбараў 9 жніўня 2020 г. участковыя камісіі працуюць - з 8.00 да 20.00 гадзін.
Дакументы, пры прад’яўленні якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання
Бюлетэнь выдаецца выбаршчыку, які ўключаны ў спіс, пры прад’яўленні:
пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
ваеннага білета;
службовага пасведчання работніка дзяржаўнага органа (арганізацыі) (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі);
пасведчання вадзіцеля;
пенсійнага пасведчання, пасведчання інваліда (пры наяўнасці ў ім фатаграфіі);
студэнцкага білета;
даведкі з МУС, калі пашпарт згублены або знаходзіцца на замене.
Галасаванне па месцы знаходжання выбаршчыка (дома)
Калі па ўважлівай прычыне (стан здароўя, пажылы ўзрост, інваліднасць і інш.) вы не можаце прыйсці на ўчастак для галасавання, на дом прыедзе ўчастковая камісія.
Афіцыйнага пацверджання прычын немагчымасці прыйсці ў памяшканне для галасавання не патрабуецца.
Аб жаданні прагаласаваць дома, трэба паведаміць на выбарчы ўчастак у любы час, а ў дзень выбараў - да 18:00 газін.
З мэтай прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый, у тым ліку COVID-19, пры наведванні ўчастка для галасавання РЭКАМЕНДУЕМ:
- знаходзіцца ў сродках індывідуальнай абароны (маска, пальчаткі);
- выконваць сацыяльную дыстанцыю (не менш 1-1, 5 м);
- прад’яўляць дакумент, які пацвярджае асобу, у разгорнутым выглядзе, дэманструючы неабходныя старонкі самастойна, без перадачы ў рукі члену ўчастковай камісіі;
- выкарыстоўваць уласныя аўтаручкі для пастаноўкі подпісу аб атрыманні бюлетэня ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, а таксама для запаўнення бюлетэня.